«Байсол» заявіў пра рэзкае павелічэнне заявак на дапамогу

З пачатку верасня ўсе службы фонда салідарнасці Bysol адзначаюць значнае ўзмацненне рэпрэсій у Беларусі, паведаміў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак. Прытым узмацненне відаць, паводле яго, і па форме, і па сутнасці.

23.09.2024 / 19:23

Прынамсі ў Брэсце і Гродне, як адзначыў Стрыжак, апошнім часам пашырылі практыку гвалту пры затрыманнях: людзей збіваюць падчас аблаваў.

Асаблівую цікаўнасць у сілавікоў выклікаюць людзі, што давалі каментары ці інтэрв'ю незалежным медыя ў 2020-2023 гадах.

За апошнія тыдні таксама ўзмацніліся рэйды па прафесійных групах — пад ударам актыўныя настаўнікі і асветнікі, а таксама грамадскія актывісты.

Апошнім часам у «Байсола» значна павялічылася колькасць заявак на эвакуацыю і кансультацыю, што рабіць у выпадку пераследу. Па розных кірунках дапамогі рост колькасці заявак адзначаецца ад 50 да 80%.

Такую актыўнасць Андрэй Стрыжак звязвае з заканчэннем адпачынкаў у сілавікоў, напрацоўкай вялікай базы па крымінальных справах, а таксама ў гібрыдным новым падыходзе. Гэты новы падыход — у тым, каб адной рукой вызваляць нейкую колькасць палітвязняў, а іншай яшчэ больш закручваць гайкі і саджаць усё новых людзей.

Акрамя таго, паводле інфармацыі кіраўніка «Байсола», апошнім часам спартсмены і дзеячы культуры паведамляюць пра тое, што да іх звяртаюцца эмісары рэжыму з прапановамі рознага кшталту — ад пагрозаў сваякам і блізкім да прапаноў згарнуць актыўнасць, вярнуцца ў краіну і атрымаць дараванне. 

Гарбунова: «Не мужчынам, якія з'ехалі ў 2020-м, расказваць мне пра рэпрэсіі і катаванні»

Стрыжак здзівіў сваім яркім касцюмам з Super Mario. Дзе ён яго ўзяў?

Няўжо фонды не дапамагаюць палітвязням, якія напісалі прашэнне аб памілаванні? Натуральна, гэта няпраўда

Ці пачне Лукашэнка выпускаць палітвязняў пасля выбараў-2025? Бачанне Стрыжака

Стрыжак расказаў, колькі ён зарабляе

«Гандаль людзьмі? Палітзняволеныя самі просяць, каб нехта іх ужо купіў». Маналог Яўгеніі Доўгай

Nashaniva.com