Моды2929

Стрыжак здзівіў сваім яркім касцюмам з Super Mario. Дзе ён яго ўзяў?

Кіраўнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак на нядаўні беларускі кірмаш RADA Market у Вільні прыйшоў у яркім касцюме. На тканіне — персанажы з вядомай гульні Super Mario. Андрэй расказаў, як гэты касцюм у яго з'явіўся і колькі каштаваў. А таксама патлумачыў, чаму змяніў блакітную кашулю на такі лук.

Андрэй Стрыжак і Аліна Нагорная. Фота: фэйсбук Стрыжака

Стрыжак расказвае, што шмат часу праводзіць у фэйсбуку і там часта выскоквае дзіўная рэклама. Аднойчы яму трапілася рэклама гэтага касцюма. 

«Ясна, што, як дзеці, што выраслі ў 1990-я, мы гулялі ў розныя гульні на «Нінтэнда». Жартам я скінуў спасылку на касцюм сябрам. А яны падарылі мне яго на дзень народзінаў», — дзеліцца кіраўнік «Байсола».

Праўда, з памерам спачатку не ўгадалі, давялося мяняць.

Касцюм каштаваў каля 90 еўра.

Андрэй Стрыжак у касцюме з Super Mario. Фота: фэйсбук Стрыжака

Стрыжак тлумачыць, што абраў такі вобраз на мерапрыемства, бо спрабуе змяняць падыход да грамадска-палітычных тэм, каб прыцягваць увагу да іх.

«Трэшу менш не стала. Але жыццё працягваецца, увесь час немагчыма быць у негатыве. Негатыў людзі часта прапускаюць міма вушэй. Мы не спрабуем блюзнерыць ці перакруціць, што няма катаванняў у турмах, але да людзей трэба шукаць розныя падыходы», — разважае ён пра свой яркі касцюм.

Напрыклад, на RADA Market каманда фонду прынесла таксама раставую качку і басейн з шарыкамі. Стрыжак дадае, што такі падыход праз пазітыў добра ўплывае і на данаты.

Стрыжак і Вольскі на RADA Market у Вільні. Фота: фэйсбук Стрыжака

Каментары29

  • даведка
    13.08.2024
    Ну, с каминг-аутом Стрижака! :)
  • Хаха
    13.08.2024
    даведка, а у вас там лгбт какие-то символы есть, по которым вы определяете камингауты?
  • грошы
    13.08.2024
    Запытайце ў яго, чаму няма ў справадачы 120 000, Якія яму пералічылі з апошняга збору салідарнасці.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць