Запечаны інжыр — рэцэпт

Сезон інжыру вельмі кароткі, таму атрымлівайце асалоду ад гэтых рэцэптаў, пакуль можаце.

06.10.2024 / 15:15

Фота: endofthefork.com

Запечаны інжыр з мёдам і карыцай

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 200ºC.
  2. Зрабіце крыжападобны надрэз у верхняй частцы кожнага інжыру, пераканаўшыся, што вы не праразаеце інжыр глыбей за палову. Пальцамі раскрыйце інжыр, як кветку.
  3. Пакладзіце інжыр у форму для запякання і дадайце каля чайнай лыжкі масла на кожны.
  4. Паліце зверху мёдам так, каб трохі яго трапіла на кожны плод.
  5. Пасыпце карыцай.
  6. Натрыце на кожны інжыр трохі лімоннай цэдры.
  7. Пасыпце інжыр фісташкамі.
  8. Запякайце 7-10 хвілін, пакуль інжыр не стане мяккі, а масла не растворыцца ў мёдзе.
  9. Падавайце цёплым з абраным вамі сметанковым інгрэдыентам: сырам маскарпонэ, вяршкамі ці грэцкім ёгуртам.

Запечаны інжыр з блакітным сырам

На 4 порцыі:

Для падачы

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да максімальнай тэмпературы.
  2. Зрабіце крыжападобны надрэз на верхавіне кожнага інжыру, разрэзаўшы яго да паловы так, каб бакі раскрыліся як пялёсткі. Пакладзіце плады ў злёгку змазаную форму для выпечкі, досыць вялікую, каб яны свабодна змяшчаліся.
  3. Змясціце сыр, фенхель (кмен), часнок, цэдру лімона і сок у кухонны камбайн і добра змяшайце. Пасаліце.
  4. Напоўніце кожны інжыр лыжкай сырнай сумесі.
  5. Паліце інжыр бальзамічным воцатам і мёдам і дадайце ў форму для запякання 2 сталовыя лыжкі вады.
  6. Запякайце інжыр, пакуль сыр не расплавіцца і не пачне злёгку пузырыцца (але сачыце, каб сыр не пачаў падгараць).
  7. Дайце інжыру пастаяць некалькі хвілін перад падачай. Пакладзіце па 2 плады на кожную сервіравальную талерку, упрыгожце прашута і лісцем салаты. Апырскайце сокам з патэльні і пасыпце кожны молатым чорным перцам.

Інжыр — сапраўдны суперфуд і прыродная крыніца вітамінаў. Сем прычын яго есці

Грушы, запечаныя з мёдам і арэхамі

Яблычнае з чабаром, слівавае… Чатыры рэцэпты варэння, старыя і новыя

Беларус збіраў яблыкі і наткнуўся на мілага грызуна з Чырвонай кнігі ВІДЭА

Nashaniva.com