«Памыў машыну, праз 30 хвілін яна зноў у пыле». Да Беларусі такі дабраўся прыкаспійскі пыл

Учора сіноптыкі прагназавалі, што пыл, падняты моцнымі вятрамі ў стэпах Каспійскага мора, сёння раніцай даляціць да Беларусі, бо вятры спадарожныя. І гэта сапраўды аказалася так.

01.10.2024 / 18:44

Сёння, 1 кастрычніка, у рэдакцыю выдання «АвтоГродно» прыйшлі дзясяткі фотаздымкаў брудных аўтамабіляў. Уладальнікі, якіх жывуць у розных раёнах, гавораць у адзін голас: «Толькі памыў, ужо зноў у пыле».

Яшчэ ўчора з'яўляліся паведамленні, што падобныя з'явы адзначаліся ва Украіне, а цяпер чарга дайшла і да нас. Прычым адлегласць ад Каспійскага рэгіёна да Гродна па прамой складае не менш за 1700 кіламетраў.

Спецыялісты паведамляюць, што пік асадкаў пылу ва Украіне (а значыць, і ў Беларусі) прыпадзе на 1 і 2 кастрычніка, але такая сітуацыя затрымаецца да пятніцы (4 кастрычніка), калі змяніцца вецер. На працягу тыдня пыл будзе трапляць у наш рэгіён хвалямі. 

На Беларусь нясе хмары пылу з прыкаспійскіх стэпаў

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на першыя дні кастрычніка

Беларус з ЗША расказаў, як беларусы пераадольваюць наступствы маштабнага ўрагану і як дапамагаюць іншым

Nashaniva.com