Грамадства

Беларус з ЗША расказаў, як беларусы пераадольваюць наступствы маштабнага ўрагану і як дапамагаюць іншым

Актывіст з Паўночнай Караліны Іван Бачарэнка распавёў газеце «Беларус», што адбываецца ў яго акрузе зараз. Беларус актыўна ўключыўся ў справу па пераадольванні наступстваў урагану. Ён расказаў, што адбывалася падчас стыхіі, як паводзяць сябе беларусы і якія меры прымаюць мясцовыя ўлады.

Наступствы ўрагану ў Эшвіле (Паўночная Караліна). Фота: Mike Stewart / AP

— Што адбывалася ў вашай мясцовасці і як вы даведаліся, што адбылося ў іншых месцах?

— За некалькі дзён да ўрагану мясцовыя навіны (WBTV, WSOC) перадавалі папярэджанні і рэкамендацыі па падрыхтоўцы. На тэлефон таксама паступалі апавяшчэнні ад мясцовага пажарнага дэпартамента пра стан надвор’я ў рэгіёне. У чацвер днём пачала паступаць інфармацыя аб узроўні небяспекі ўрагану, у тым ліку адносна суседніх каўнці і стану дарог. Вялікую ролю ў распаўсюджванні інфармацыі адыгрываюць сацыяльныя сеткі, напрыклад, мясцовыя ўлады маюць афіцыйныя старонкі ў Facebook (напрыклад, гэта). З большасці, менавіта адтуль у першыя часы з раніцы ў пятніцу паступала інфармацыя.

— Якія наступствы ўрагану вы бачылі асабіста?

— Наш дом знаходзіцца каля кукурузнага поля, а найбліжэйшы лес — за 300 метраў. Навокал поля асаблівай небяспекі не было. Аднак за 500 метраў ад нас пачалася будаўніцтва, і мы перажывалі, што, калі падымецца вецер, будаўнічы матэр’ялы могуць паляцець у наш бок. У чацвер увечары, каб ацаніць магчымую небяспеку, мы абыйшлі ўвесь двор і вымералі адлегласць ад дрэў да хаты, на ўсялякі выпадак. З вечара прыгатавалі ваду і зарадзілі power bank. Ноччу падняўся моцны вецер, які паваліў лес, а ў суседзяў знікала электрычнасць. У пятніцу па вуліцах Cornelius і Huntersville ляжалі паваленыя дрэвы і смецце. На суседняй вуліцы дрэва ўпала на драўляны дом. Наш участак цудам застаўся непашкоджаным. Але мы ведаем, што некаторым беларусам пашанцавала менш.

— Што робяць мясцовыя ўлады? Ці ёсць перабоі з электрычнасцю? Вадой? Прадуктамі? Ці былі папярэджанні?

— На мой погляд, улады робяць вельмі шмат. У мяне ёсць з чым параўноўваць, калі вы разумееце, пра што я. Учора, пасля ацэнкі пашкоджанняў, увечары на афіцыйных старонках і старонках мясцовых бізнэсаў пачалі стварацца пункты збору гуманітарнай дапамогі. Адкрылі шэлтары і школы, дзе можна пераначаваць і паесці. Мясцовы авіяклуб у Concord з заўтрашняга дня (9:30) некалькі разоў у дзень пачынае палёты ў цяжкадаступныя месцы для пастаўкі ежы і адзення.

— Што робяць мясцовыя жыхары? Як ідзе валянтэрскі рух?

—  З майго асяроддзя: большасць жыхароў нашага і суседняга каўнці маюць сваякоў у завадской частцы. У мяне некалькі сяброў пацярпелі ад стыхіі ў раёнах Бум, Эшвіл і Блаўін Рок. Мясцовыя жыхары звязваюцца з сем’ямі, сябрамі і знаёмымі, каб даведацца, ці ў бяспецы яны і ці патрэбна ім дапамога. Тыя, у каго няма фізічнай сувязі, арганізуюць валанцёраў

— Ці ведаеце вы пра пацярпелых сярод беларусаў? Які самы эфектыўны спосаб дапамагчы?

Я і мая дзяўчына— актывісты беларускай супольнасці Паўночнай Караліны. Пасля атрымання першай інфармацыі аб маштабе катастрофы мы пачалі думаць, як можна дапамагчы, куды ісці і з кім звязвацца. Вядома, спачатку мы звязаліся з сябрамі, якія жывуць у горных раёнах, каб даведацца, ці ўсё ў іх добра. Потым мы апублікавалі паведамленне ў нашай мясцовай групе беларусаў Караліны і пачалі дзейнічаць. Але тут нас чакала неспадзяванка — дакладней, дзве.

Першая добрая: мясцовыя жыхары і ўлады так хутка рэагуюць, што вялікую частку працы ўзялі на сябе. У нас была ідэя ў нядзелю арганізаваць пункт збору матэрыялаў, рэчаў і ежы, але мясцовыя цэрквы аператыўна пачалі адкрываць пункты збору. Іх стала так шмат, што мы ўжо адмовіліся ад гэтай ідэі. Гэта вельмі радуе, бо абсалютна незнаёмыя людзі праяўляюць клопат праз валанцёрства і ахвяраванні.

Другая частка — беларусы жудасна ўпартыя. Мы ведаем пра некалькі сем’яў, якім, магчыма, патрэбна дапамога, але яны кажуць: «Мы ўсё самі, і не праз такое праходзілі. Гэта глупства. Дапамажыце іншым.» Нягледзячы на гэта, мы гатовыя шукаць дапамогу для тых, хто ў ёй мае патрэбу.

На мой уласны досвед, самая якасная дапамога — гэта сесці за трачок і паехаць з інструментамі, каб разбіраць пашкоджанні. Вядома, ёсць і іншыя спосабы дапамогі: асабіста перавесці, колькі магчыма, грошай або прывезці абед. Калі ёсць дзеці, можна заняць іх на некаторы час, каб бацькі мелі магчымасць разабрацца, што рабіць, і гэтак далей.

Калі казаць пра нас, мы зрабілі ахвяраванні. Акрамя таго, у нас ёсць хатнія жывёлы (Луна, французскі бульдог і Брус, бэтманаўскі кот), таму мы абавязкова з’ездзім на пункт збору, каб прывезці корм для жывёл, а таксама паедзем дапамагаць разбіраць завалы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС9

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву40

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць