Яшчэ на паўгода працягнулі забарону на ўвоз асобных тавараў праз мяжу з Літвой

Урад Беларусі працягнуў да 1 красавіка 2025 года забарону на ўвоз асобных тавараў праз беларуска-літоўскі ўчастак дзяржаўнай мяжы. Змены ўнесеныя ў пастанову №182, паведаміла прэс-служба Савета Міністраў.

01.10.2024 / 19:07

Фота ілюстрацыйнае

«Гэты крок з'яўляецца вымушанай мерай беларускага боку для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў і рэагавання на недружалюбныя дзеянні Літоўскай Рэспублікі», — гаворыцца ў каментарыі прэс-службы.

Забарона на ўвоз асобных тавараў праз беларуска-літоўскі ўчастак дзяржаўнай мяжы паводле пастановы №182 была ўведзеная з 1 красавіка 2024 года. Спачатку яна прадугледжвалася на паўгода, да 1 кастрычніка 2024 года.

Забарона закранае, у прыватнасці, ваду, піва, віны, этанол, воцат, шыны і пакрышкі пнеўматычныя гумовыя, сэканд-хэнд, а таксама ўжываныя часткі і прыналежнасці транспартных сродкаў, прычым незалежна ад краіны іх паходжання.

На фізічных асоб і тавары, якія яны ўвозяць на тэрыторыю Беларусі з Літвы для асабістых патрэб, дзеянне гэтай пастановы не распаўсюджваецца.

Беларусь пакінуў буйны нямецкі інвестар Carl Zeiss

Расце прадукцыйнасць працы ў беларускай сельскай гаспадарцы

Чалы тлумачыць, чаму ў Беларусі растуць даходы і людзі пабеглі па крэдыты

Nashaniva.com