У Бабруйску мужчына збіў клюшкай мінака, а пасля пашкодзіў некалькі аўто

Гараджанін пад градусам выйшаў пагуляць са спартыўным інвентаром.

07.10.2024 / 16:42

Ілюстратыўнае фота: «Динамо» Мінск

У міліцыю звярнуўся жыхар Бабруйска: ён паведаміў, што невядомы на вуліцы збіў яго хакейнай клюшкай.

Неўзабаве сілавікі знайшлі нападніка. Ім аказаўся 36-гадовы мужчына, паведамляецца, што ён быў п'яны.

Высветлілася, што збіццём мінака справа не абмежавалася: бабруйчанін затым вырашыў спагнаць гнеў на прыпаркаваных аўтамабілях. У выніку ён пашкодзіў бампер і фары ў некалькіх машынах.

Сілавікі цяпер высвятляюць прычыны такіх паводзін. Заведзеная крымінальная справа аб хуліганстве.

На Зыбіцкай іншаземка кінула ў бармена касавы тэрмінал. Што здарылася?

У Расіі хакеісты-аматары згулялі з камандай ФСБ. Цяпер гульцам шыюць крыміналкі за супраціў сілавікам

У Мінску п'яны мужчына штурхнуў у раку двух дзяцей

Nashaniva.com