Свет99

У Расіі хакеісты-аматары згулялі з камандай ФСБ. Цяпер гульцам шыюць крыміналкі за супраціў сілавікам

Аматары з Бірабіджана на лёдзе пабіліся з супрацоўнікамі ФСБ, зараз у іх праблемы.

Скрыншот відэа Baza

У расійскім Бірабіджане на хакеістаў-аматараў завялі крымінальныя справы з-за бойкі на лёдзе падчас хакейнага матча. Пабіліся яны з мясцовымі супрацоўнікамі ФСБ.

У камандзе «Тафгай» выступаюць прадпрымальнікі з Яўрэйскай аўтаномнай вобласці. Увесну ў Бірабіджане яны гулялі супраць каманды рэгіянальнага ўпраўлення ФСБ.

Матч выйшаў багатым на эмоцыі, ніхто не хацеў саступаць, у нейкі момант, як гэта бывае ў хакеі, сапернікі пачалі біцца.

Хакеістаў, якія правініліся, звычайна караюць штрафнымі хвілінамі або, у крайнім выпадку, дыскваліфікацыяй.

Але на гэты раз спартовым пакараннем справа не абышлася, піша Baza.

Пасля матча пецярых гульцоў «Тафгая» арыштавалі на 15 сутак і аштрафавалі, а арганізатары турніру паспяшаліся аб'явіць аб дыскваліфікацыі хакеістаў.

Праз пару месяцаў на прадпрымальнікаў-хакеістаў распачалі крымінальную справу ўжо па артыкуле 213 КК РФ («Хуліганства, здзейсненае групай асобаў па папярэдняй змове, звязанае з супрацівам прадстаўніку ўлады»). Санкцыя артыкула — ад штрафу да сямі гадоў пазбаўлення волі.

У трох гульцоў «Тафгая» ўзялі падпіскі аб нявыездзе.

26 верасня паліцыя затрымала прадпрымальніка Яўгена Патаскуева і яшчэ аднаго хакеіста каманды. Следства просіць арыштаваць прадпрымальнікаў з-за наяўнасці ў іх загранічных пашпартоў. Нагодай для такой просьбы сталі асцярогі, што падазроныя могуць пакінуць Расію і ўцячы ад правасуддзя — Патаскуеў раней неаднаразова выязджаў на працяглы тэрмін у Тайланд.

30 верасня ў Бірабіджане суд прыме рашэнне аб меры стрымання падазраваных.

Каментары9

  • .
    29.09.2024
    Не падтрымліваю "пацанскія паняцці", але і па іх атрымліваецца, што гэбэ "без яец". Не здолелі перамагчы ў бойцы - помсцяць усёй канторай іншымі метадамі.
  • кандыд
    29.09.2024
    Ха-ха-ха. Супер. Люблю такія навіны. Толькі так да народацаў усялякіх дойдзе, што га*но ў пагонах - то не людзі.
  • Улад
    29.09.2024
    Падобна на першакрасавіцкі жарт.
    Ці у Расіі зараз кожны дзень - "День дурака"?

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь51

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

У Обалі закансервуюць руіны палаца Грабніцкіх

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць