Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам

«Яны праводзяць пэўную артпадрыхтоўку перад выбарамі, але…»

10.10.2024 / 07:00

Аляксандр Лукашэнка, 9 кастрычніка 2024 года. Фота: Getty Images

У новым выпуску ютуб-праекта «Мне таксама не падабаецца» палітык Іван Краўцоў патлумачыў сваё бачанне, чаму пакуль не пачаўся працэс перамоваў паміж Захадам і Лукашэнкам.

«Пакуль вайна ва Украіне мае незразумелы канец, Лукашэнка не разумее сваёй перамоўнай пазіцыі. Больш за тое, будучы бліжэйшым саюзнікам Расіі, вельмі дзіўна гуляць у перамовы з Захадам.

Так, яны праводзяць пэўную артпадрыхтоўку перад выбарамі. Так, яны паказваюць, што такія варыянты магчымыя. Захад у сваю чаргу ў сацыяльных сетках у адказ на вызваленне палітзняволеных робіць пасты, што ён вітае гэтыя ўчынкі. Але гэта пакуль, скажам так, абмен намёкамі і падмігваннямі», — адзначыў Іван Краўцоў.

Краўцоў: Гуляць у эскалацыю можна, калі ты рэальна валодаеш сілай. Еўропа паставіла адзінае патрабаванне — нуль палітвязняў

Краўцоў паспрачаўся з Усавым: «Расійскія інвестыцыі — супер. Каму яны не падабаюцца?»

«Нават бабарыканцы, якія як бы архітэктары выбараў у КР, хочуць рухаць Ціханоўскую ў нейкі бок»

Nashaniva.com