Грамадства5858

Краўцоў паспрачаўся з Усавым: «Расійскія інвестыцыі — супер. Каму яны не падабаюцца?»

У новым выпуску ток-шоу «Мне таксама не падабаецца» абмяркоўвалі пытанне, ці варта Беларусі сябраваць з Расіяй.

Павел Усаў Іван Краўцоў Pavel Usov Ivan Kravtsov Павел Усов Иван Кравцов
Павел Усаў і Іван Краўцоў

Пытанне расійскіх інвестыцый выклікала спрэчку паміж кіраўніком Варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу Паўлам Усавым і сакратаром Каардынацыйнай рады Іванам Краўцовым.

Па словах Краўцова, расійскія інвестыцыі ў Беларусь, гэта «супер»:

«Я не ведаю, каму яны не падабаюцца. Нам, магчыма, не падабаюцца паводзіны людзей (расіян — «НН») на вуліцы. Гэта зразумела. Але калі да нас прыходзяць інвестыцыі… Любыя інвестыцыі трэба прымаць. І з Сярэдняй Азіі, і з Еўропы і з Брытаніі».

Адносна заўвагі пра тое, што ў нагрузку да гэтых інвестыцый ідуць і спецыфічныя адносіны да беларусаў, Краўцоў заўважыў:

«Нічога. З часам пройдзе».

У сваю чаргу Усаў выказаў думку, што рост расійскага ўплыву ў Беларусі праз інвестыцыі прывядзе да таго, што «пасіянарыі з Беларусі ўвогуле з'едуць» і «пабудаваць новую Беларусь проста не будзе каму. Яна стане субкалоніяй Расіі. Квазіпрыднястроўем».

З Усавым не пагадзілася прысутная ў студыі лідарка «Моладзевага наступу» Лізавета Пракопчык: 

«У нас заўсёды было шмат расійскіх кампаній. І ніколі нікому яны не заміналі. Усе, наадварот, хадзілі і працавалі [ў іх]».

На што Усаў адказаў: «У нас было шмат расійскіх кампаній, бо не было еўрапейскіх. З прычыны таго, што мы былі ў саюзе з Расіяй — эканамічным, палітычным, стратэгічным. З высокімі эканамічнымі рызыкамі. Што прывяло да таго, што еўрапейскія кампаніі не хацелі інвеставаць».

У якасці прыкладу Усаў згадаў няўдалую спробу пабудовы ў Беларусі завода «Форд», прыцягнення еўрапейскіх інвестыцый на «Мотавела».

«Тут дакладна Расія не вінаватая, таму што заводы «Белвел» былі ў Расіі спакойна. Гэта, значыць, не ў Расіі праблема», — заўважыў Краўцоў.

«Ну так, зразумела, не ў Расіі», — пагадзіўся Усаў, каб скончыць дыскусію.

Каментары58

  • мясцовы2
    03.06.2024
    Мне здаецца краўцоў наробіць яшчэ бяды нашай краіне. Трэба гэтага неапапуліста гальмаваць на ранніх подступах да гэтай паляны.
    Ды й увогуле моладзь не радуе сваім татальным непаразуменнем галоўных задач, выклікаў і пагроз якія стаяць перад нацыяй і дзяржавай.
  • Літвін
    03.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • qwerty
    03.06.2024
    Портнікаў на пальцах растлумачыў, што значыць падобнае "партнёрства" для "нярускіх". Я думаю, што Краўцоў выдатна і сам ўсё разумее, проста мэта яго дзейнасці - не на карысць Беларусі.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць