Зімовую форму мінскіх даішнікаў таксама памянялі ФОТЫ

У жніўні супрацоўнікі ДАІ прадставілі новую летнюю форму, якая значна адрознівалася ад ранейшай. Цяпер выявілася, што зімой яны таксама будуць выглядаць інакш.

21.10.2024 / 22:13

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Зімовы варыянт новай формы — куртка і штаны з буйнымі ўстаўкамі са святлоадбівальнай тканіны. У камплекце таксама шапка і чаравікі — усё чорнага колеру.

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Як паведамляецца, цяперашні зімовы варыянт, як і летнюю форму, распрацоўвалі з улікам пажаданняў інспектараў і доўгі час тэставалі.

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама 

Мінскіх даішнікаў апранулі ў новую форму — красоўкі, майкі і кепкі ФОТЫ

Малады міліцэйскі начальнік нагадаў святарам Шчучыншчыны пра адказнасць за чытанне незалежных СМІ

Загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ляцеў на матацыкле, але кіроўца на бусе не прапусціў яго

Nashaniva.com