Грамадства1616

Малады міліцэйскі начальнік нагадаў святарам Шчучыншчыны пра адказнасць за чытанне незалежных СМІ

У Шчучынскім райвыканкаме для каталіцкіх і праваслаўных святароў мясцовыя чыноўнікі правялі палітінфармацыю.

Выконваючы абавязкі начальніка крымінальнага вышуку РАУС Уладзіслаў Хмялеўскі. Фота: «Дзянніца»

Старшыня райвыканкама Аляксей Садоўскі назваў гэты фармат «дзелавой нарадай свецкай улады і духоўнай улады», паведамляе раённае выданне «Дзянніца».

Святары даведаліся, што трэба прывівацца ад грыпу, у храмах павінна быць сістэма пажарнай бяспекі, а маладое пакаленне трэба выхоўваць.

Малады старшы оперупаўнаважаны, выконваючы абавязкі начальніка крымінальнага вышуку РАУС Уладзіслаў Хмялеўскі абазначыў і «асноўныя моманты працы ў частцы супрацьдзеяння экстрэмізму і тэрарызму».

Праваслаўныя святары на нарадзе. Фота: «Дзянніца»

Пад экстрэмізмам і тэрарызмам міліцыянт, відавочна, разумее чытанне і распаўсюджванне кантэнту незалежных беларускіх СМІ.

«Акцэнт быў зроблены на адказнасці за рэгістрацыю на інтэрнэт-рэсурсах, прызнаных экстрэмісцкімі, распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў у глабальнай сетцы Інтэрнэт», — перадае яго словы раёнка.

Пасля дакладаў чыноўнікаў кожны з прысутных святароў мог задаць сваё пытанне і абмаляваць існуючую праблему.

Каментары16

  • Беларус
    13.10.2024
    Фiлii РПЦ i польскага каталiцкага касцёла на Беларусi абсалютна ганебныя не беларускiя структуры, якiя: НЕ АСУДЗIЛI ЗАБОЙСТВЫ беларусаў у 2020; КРЫВАВЫ ЗАХОП улады, УЦЯГВАННЕ БЕЛАРУСI ў вайну, НI АДНАГО СЛОВА НЕ СКАЗАЛI супраць развязанай вайны. Усё гэта патрабуе безумоўна ацэнкi i расследвання ў будучым як i ацэнкi далейшай iх дзейнасцi на тэрыторыi Беларусi.
  • Ню Васюки
    13.10.2024
    Пускай этот сопляк на фото читает лекции своим коллегам дубаломам, которые за сваю жизнь не прочитали ни одной книги.
  • jean voelemans
    13.10.2024
    на рыла лягавага сыйшла цень

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць