Пазняк пра Калеснікаву: Няма адказу на пытанне, навошта з яе ўпарта раскручваюць рэвалюцыянера і лідара

Лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк працягвае даказваць свой тэзіс пра штучнасць лідарства Марыі Калеснікавай. Гэтаму пытанню адмыслова прысвечаная частка ягонага вялікага тэксту ад 16 кастрычніка, апублікаванага ў фэйсбуку праз 6 дзён пасля напісання. 

22.10.2024 / 18:42

Зянон Пазняк піша:

«Раней я пісаў пра такую штучна «надзьмутую з'яву», як Марыя Калеснікава, якая ў 2020 годзе прамільгнула пару месяцаў у прарасейскай групе В. Бабарыкі. Узурпатар, учапіўшыся за ўладу, пасадзіў яе разам з Бабарыкам у турму і з таго часу хвалямі не сціхае арганізаваны фальшывы вэрхал пра «рэвалюцыянерку Машу». (Метад стварэння штучных «маякоў» добра вядомы ў палітыцы і прапагандзе.)

Я зірнуў у Вікіпедыю. Калеснікава там ёсьць, прытым лаўрэатам «прэстыжных прэміяў», якімі перагнала нават Ціханоўскую, Бабарыку і ўсіх іншых імітатараў і «невераятных». За адзін 2021 год у яе шэсць (!) прэміяў (плюс дзве за чатыры месяцы 2020-га). Выглядае фантастыкай. (Выдрук «узнагародаў» «Машы» з «Вікіпедыі», думаю, здзівіць шмат каго):

Адказу на пытанне, навошта з невядомай непалітычнай асобы ўпарта раскручваюць рэвалюцыянера, лідара і дзеяча, пакуль няма. Можна, аднак, здагадацца, хто ўсё тое штурхае, калі ўважліва аналізаваць метады КГБ-ФСБ. Магчыма, сапраўды тут ствараецца запасны варыянт на выпадак выпрацоўкі і зыходу са сцэны С. Ціханоўскай.

Само з'яўленне Ціханоўскай з ніадкуль было зроблена па такім сцэнары. Выглядае тое праўдападобна і больш таго — яно, магчыма, якраз сыграла з Калеснікавай дрэнны паварот, калі скончыліся «фітнэс і кава», пачаліся хваробы і знікненне яе з поля зроку. Гэтая з'ява даволі злавесная, бо хутчэй за ўсё звязана з псіхічнымі асаблівасцямі Лукашэнкі (пра якія не ўсе ведаюць).

Калі коратка — Лукашэнка, відаць, зразумеў (можа нават яму «доложили»), пра тое, што з Калеснікавай робяць «падставу». Лішнія клопаты дыктатару не патрэбныя. Улічыць трэба яшчэ і асаблівы склад псіхікі ўзурпатара (тут яно галоўнае).

А гэта значыць, што гэтую жанчыну з турмы наўрад ці выпусцяць. Здаецца, яна падвойна стала ахвярай фальшывай палітыкі, якая працягваецца».

Навумчык пра рэзкія заявы Пазняка: Яго не цікавіць імідж, ён кажа тое, што не гавораць іншыя

Пазняк: Калеснікава — штучна раздзьмутая асоба, якая адзначылася інфантыльнымі паводзінамі і недалёкімі казаннямі

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву

Усаў: Пазняк нe ставіць свае палітычныя погляды вышэй за жыццё Калеснікавай

Пазняк: Калеснікава — поўнае палітычнае нішто

Nashaniva.com