Алексіевіч: Пад сцягам Пуціна збіраецца ўсё фашыствуючае ў свеце
У новым выпуску ТОКу пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч сказала, што, на яе думку, Трэцяя сусветная вайна ўжо ідзе.
12.11.2024 / 08:00
Жанчына ўдзельнічае ў акцыі пратэсту супраць расейскага ўварвання ва Украіну перад амбасадай Расіі ў Вільні, Літва, 1 сакавіка 2022 г. Фота: AP
Адказваючы на пытанне, ці можа вайна ва Украіне стаць пачаткам Трэцяй сусветнай вайны, Святлана Алексіевіч адказала:
«Гэта ўжо стала. Вось тое, што адбываецца вакол. Гэта Трэцяя сусветная вайна, толькі без ядзернай зброі. Пакуль. Спадзяюся, хопіць розуму ва ўсіх спыніцца.
Гэта і ёсць [Трэцяя сусветная]. Яна ж не абавязкова [мае] узарваць цэлы свет. Вось так, як ён узрываецца, як ён распадаецца цяпер. І як пад сцягам Пуціна збіраецца ўсё фашыствуючае ў свеце. Гэта ўсё страшна. Гэта ўсё нейкі час, які аддаляе нас ад будучыні».
Глядзіце цалкам:
«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК
Алексіевіч у ТОКу: Калі вы адмовіцеся чытаць Чэхава і Дастаеўскага, то ўпадзеце ў правінцыйнасць
Алексіевіч расказала, што не так зрабілі беларускія эліты ў 2020 годзе