Аб'явілі збор на падтрымку Васіля Верамейчыка

Яўгенія Верамейчык, жонка былога байца Палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка, якога днямі затрымалі ў В'етнаме і неадкладна перадалі ў рукі лукашэнкаўскіх сілавікоў, адкрыла на платформе «Байсол» збор для патрэбаў зняволенага мужа. 

21.11.2024 / 18:05

Арыштаваны Васіль Верамейчык пасля прыбыцця ў аэрапорт «Мінск» 

Сродкі збіраюцца для юрыдычнай дапамогі Васілю Верамейчыку, а таксама на перадачы для яго.

Сума збору: 8000 еўра.

З іх €2000 маюць пайсці на аплату паслуг адваката ў В'етнаме, які павінен падрыхтаваць і перадаць сваякам усе паперы, звязаныя з затрыманнем і выдачай Верамейчыка.

€3000 — сродкі на адваката ў Беларусі, які цяпер шукаецца.

€3000 — сродкі на перадачы.

Падтрымаць арыштаванага ваяра можна па спасылцы.

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

«Па-ўсякаму бывае. Так дзяржава вырашыла, так зрабіла». Літоўскія чыноўнікі пракаментавалі справу Верамейчыка

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка

Nashaniva.com