Грамадства4545

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Стала вядома, што былога каліноўца Васіля Верамейчыка (пазыўны «Пацук») затрымалі ў В'етнаме і выдалі беларускаму КДБ. Расказваем асноўнае пра гэтага добраахвотніка.

Вучыўся ў беларускамоўнай школе, служыў у Печах

Васілю 34 гады, ён родам з Салігорска. Але большасць жыцця правёў у Мінску — вучыўся ў беларускамоўнай гімназіі № 9, потым у гістарычным класе Ліцэя БДУ. 

«Мяне затрымлівалі яшчэ ў 2005 годзе пры перайменаванні праспекта Францішка Скарыны, мне тады было 15 гадоў. Маму выклікалі ў школу, яна сказала, што мной ганарыцца, клас паапладзіраваў мне. Я ўдзельнічаў у Плошчы 2006 года», — расказваў «Радыё Свабода» Васіль.

Верамейчык скончыў Вайсковую акадэмію Беларусі і служыў у Печах. Са службы ён звольніўся ў 2016 годзе ў званні лейтэнанта, пасля чаго працаваў у ІТ.

«Я з вельмі інтэлігентнай сям’і. Першай маёй кнігай пасля «Буквара» быў «Адкуль наш род» Уладзіміра Арлова. Другая — «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» Арлова і Сагановіча. І дачка ў мяне расце прыкладна з такім жа наборам», — дзяліўся ён у інтэрв'ю.

Затрымлівалі на 10 сутак у 2020-м

У 2020 годзе Верамейчык падтрымаў рух за свабодныя выбары, удзельнічаў у мітынгах і маршах. У лістападзе 2020 года яго затрымалі па падазрэнні ў падпалах аўтамабіляў супрацоўнікаў пракуратуры. Але пасля 10 сутак арышту ён выйшаў на волю: доказаў не знайшлі.

Напачатку 2021 года праз пагрозу паўторнага арышту эміграваў ва Украіну, жыў з сям'ёй у Львове.

Быў намеснікам «Брэста»

У лютым 2022-га Васіль далучыўся да беларускага тады яшчэ батальёна імя Кастуся Каліноўскага. Ён узяў сабе пазыўны «Пацук».

Гэтая мянушка калісьці дасталася Васілю яшчэ падчас тэрміновай службы — ён прайграў у спрэчцы і павінен быў сабе прыдумаць смешную і крыўдную мянушку.

Мужчына быў намеснікам «Брэста» (Івана Марчука) у батальёне «Волат».

Верамейчык удзельнічаў у баях у Херсонскай, Мікалаеўскай і Луганскай абласцях.

У красавіку 2022 года ў Мікалаеўскай вобласці «Пацука» падчас цяжкага бою паранілі. Тады з сямі байцоў выжылі толькі двое.

Верамейчыка ўзнагародзілі медалём «Украіна перш за ўсё».

Васіль быў таксама сябрам загінулага каліноўца «Волата» (Павел Суслаў).

«Я з «Волатам» перапісваўся апошні раз за гадзін пяць да яго смерці, — расказваў «Пацук». — З самага запамінальнага — гэта размова з ім. Я з трыма замежнікамі прыехаў за дзень да яго смерці на месца, дзе ён загінуў. І мы ўсю ноч з ім прагаварылі пра жыццё, дзяўчат, вайну. Я нават шкадаваў, што не запісаў на дыктафон. Хто ж ведаў».

Беларускія добраахвотнікі — «Пацук», «Волат», «Брэст», «Зубр»

Адзін з заснавальнікаў Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў

Пасля таго, як Васіль пакінуў Полк Каліноўскага, ён жыў у Вільні. Разам з іншымі былымі ваярамі заснаваў Асацыяцыю беларускіх добраахвотнікаў.

Васіль увайшоў у Каардынацыйную раду 3 склікання ад блока Пракоп'ева-Ягорава.

Як апынуўся ў В'етнаме

На падставе таго, што Васіль раней быў беларускім вайскоўцам, Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы. Мужчыну давялося пакінуць краіну. Ва Украіну вярнуцца было немагчыма, бо атрымаў забарону на ўезд у краіну — як мяркуецца, праз канфлікт са штабам Палка Каліноўскага. Нейкі час жыў у Грузіі, а ў выніку Верамейчык апынуўся ў В'етнаме.

Абставіны ягонага затрымання дакладна не вядомыя. Здарылася гэта 13 лістапада — Васіль толькі паспеў паведаміць, што затрыманы. Наколькі вядома, ужо 14 лістапада былога ваяра дэпартавалі ў Беларусь.

Каментары45

  • Няма слоў
    20.11.2024
    Выжыў ў страшным баі але пагарэў на глупстве.
  • WFK
    21.11.2024
    Што там адбываецца
    у гэтым штабе Каліноўскага???
  • Аматар
    21.11.2024
    Не раскрытая тэма з нашыўкамі СС на форме

Цяпер чытаюць

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа20

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Усе навіны →
Усе навіны

«У плане былі яшчэ некалькі краін». Маршрут Лукашэнкі складалі так, каб не надта біла па здароўі5

«У Заліве так прынята». Эйсмант апраўдалася, чаму Лукашэнка лётаў у Аман з сынамі12

«Хачу ствараць звышлюдзей». У Бельгіі 15‑гадовы вундэркінд абараніў ужо другую доктарскую дысертацыю па фізіцы6

«Госці хацелі сесці за сталом з канапамі, але гэта небяспечна». Мінскае кафэ пракаментавала скандал з дзяўчынкай з інваліднасцю4

Беларусам можна не плаціць па крэдытах, якія аформілі махляры. Вось у якіх выпадках

«Прэмія належыць усім беларусам, якія працягваюць змагацца». Ціханоўская ўзнагароджаная нямецкай прэміяй, якую атрымліваў Гавел12

«Яндэкс Музыка» праз цэнзуру выдаліла альбом Leibonik. Гурт знайшоў выйсце ў стылі «белых плямаў»9

Міністэрства ЖКГ нагадала, што нельга прыходзіць з сабакамі туды, куды любіць хадзіць з Умкам Лукашэнка5

ЗША абяцаюць павялічыць пастаўкі зброі Украіне, але настойваюць на «самаабароне Еўропы» ўжо да 2027 года9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа20

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць