Грамадства3636

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

В’етнам выдаў Беларусі былога каліноўца Васіля Верамейчыка. Мужчына апынуўся ў небяспечнай краіне, таму што быў вымушаны з’ехаць з Еўрасаюза — Літва абвясціла беларускага добраахвотніка «пагрозай нацыянальнай бяспецы». «Наша Ніва» пагутарыла з жонкай Васіля Яўгеніяй пра тое, як Верамейчык аказаўся чужым у Літве.

Васіль Верамейчык

У 2020-м Верамейчык, былы беларускі вайсковец, падтрымаў рух за сумленныя выбары, удзельнічаў у пратэстах. У лістападзе 2020-га яго затрымалі па крыміналцы, але пасля 10 сутак адпусцілі. Пасля гэтага Васіль выехаў з Беларусі.

З пачатку 2021-га, успамінае Яўгенія, сям’я жыла ва Украіне:

«Там мы сустрэлі вайну, там Вася пайшоў у полк Каліноўскага, і мы з дачкой засталіся ўдзвюх. Але пасля беларусам ва Украіне заблакавалі карткі. Я працую ў ІТ, і мая кампанія прапанавала мне выязджаць з Украіны. 

Было два варыянты — Польшча і Літва. Я паехала ў Літву, бо тут офіс кампаніі і тут было прасцей легалізавацца. Так мы з дачкой апынуліся ў Літве і летам 2022-га атрымалі дакументы: я — blue card, Варвара — дазвол на жыхарства. Васіль тады яшчэ быў ва Украіне, ён прыехаў да нас, здаецца, у пачатку верасня 2022-га».

Па прыездзе ў Літву беларус падаўся на атрыманне дазволу на жыхарства па матыве ўз’яднання сям’і. Яго заяўку разглядалі больш за паўгода — Яўгенія кажа, што рашэнне з’явілася толькі прыкладна ў маі 2023-га.

Сям'я Верамейчыкаў

Васілю адмовілі ў дазволе на жыхарства і абвясцілі яго «пагрозай нацыянальнай бяспецы» праз тое, што ён — былы афіцэр беларускай арміі, і таму быццам бы застаецца лаяльным беларускай уладзе. У свой час Верамейчык скончыў Вайсковую акадэмію Беларусі і служыў у Печах, са службы ён звольніўся ў 2016-м у званні лейтэнанта. У беларускай арміі Васіль служыў шэсць гадоў, пра што сам і напісаў у анкеце для літоўскага Дэпартамента міграцыі.

Яўгенія перадала «Нашай Ніве» копію таго рашэння літоўскіх чыноўнікаў за подпісам Эвеліны Гудзінскайце, дырэктаркі дэпартамента міграцыі Літвы. Вось як у паперы растлумачана, як беларус ператварыўся ў персону нон-грата ў Літве:

«Як ацэньвае Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі, В. Верамейчык падчас службы ў арміі Рэспублікі Беларусь павінен быць лаяльным да Рэспублікі Беларусь і падтрымліваць беларускі ўрад і яго агрэсіўную знешнюю палітыку, якая прадстаўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы. Надзейнасць і лаяльнасць дзяржаве асобаў, якія працуюць у беларускіх дзяржінстытутах, кантралююць спецслужбы і службы бяспекі Беларусі. … Гэта сведчыць пра тое, што асоба можа быць выкарыстаная для выканання задач спецслужбаў і службаў бяспекі Беларусі як лаяльная і тая, што заслугоўвае даверу з боку органаў улады Рэспублікі Беларусь».

Калі Васіль атрымаў гэтае рашэнне, ён знаходзіўся ў Грузіі. Мужчына не здолеў вярнуцца ў Літву, бо ў яго ўжо была забарона на ўезд у краіну і ўвогуле ў Еўрасаюз. 

Звычайна ў тых, хто атрымаў такое рашэнне, ёсць пэўны час яго абскардзіць. Чаму Васіль гэтага не зрабіў?

«Шчыра кажучы, Васіль не вельмі глядзеў на гэтыя даты [абскарджвання]. Ён быў вельмі абражаны і пакрыўджаны на Літву. Ён лічыў сябе героем, ён прыйшоў з вайны. Васіль — былы беларускі афіцэр, які стаў на бок народа. І калі ён пабачыў гэтую забарону, проста плюнуў на гэтую Літву, сказаў: я тут нічога прасіць не буду.

Ён пачаў шукаць іншыя варыянты, але варыянтаў не знайшлося. Толькі пару месяцаў таму мы пачалі размаўляць з міграцыяй, бо, як высветлілася, ёсць працэс абскарджання гэтай забароны на ўезд у ЕС. Мы спрабавалі яе зняць», — кажа Яўгенія.

Жанчына адзначае, што перапіска з міграцыяй ішла млява. У 2025-м у Васіля павінен быў скончыцца пашпарт, і ён разглядаў розныя краіны для легалізацыі, у тым ліку Паўднёвую Амерыку. Спрабаваў і Грузію, але там, згадвае Яўгенія, яму як беларускаму актывісту забаранілі ўезд. За гэты год, кажа беларуска, стала зразумела — ніякіх варыянтаў няма.

Здаецца, у выпадку з ветэранам вайны ва Украіне такім варыянтам легалізацыі магла стаць і сама Украіна, але Васілю забаранілі ўезд і туды. Яўгенія расказвае, чаму:

«У палку Каліноўскага былі розныя погляды на яго развіццё. Быў штаб, які адседжваўся ў Кіеве і займаўся дзяльбой шкарпэтак і трусоў, а былі хлопцы, якія служылі на фронце, Вася і Брэст былі ў іх ліку. І яны былі нязгодныя з палітыкай палка.

Цяпер прайшло два гады з таго канфлікту, і мы разумеем, што Вася цалкам меў рацыю, бо полк у выніку разваліўся. Але тады штаб палка палічыў, што Вася і іншыя хлопцы перашкаджаюць развіццю».

Яўгенія адзначае, што штаб працуе ў цеснай сувязі з украінскімі спецслужбамі. Паводле слоў жанчыны, штаб ініцыяваў для Васіля і некаторых іншых байцоў, таксама нязгодных з палітыкай палка, забарону на знаходжанне ва Украіне. 

Варта адзначыць, што з часу канфлікту Верамейчыка са штабам кіраўніцтва Палка Каліноўскага цалкам змянілася на іншых людзей. Тыя людзі, з якімі афіцэр канфліктаваў, былі адхіленыя ад кіравання.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары36

  • Шукайце пацукоў у штабе ПКК
    21.11.2024
    “Яўгенія адзначае, што штаб працуе ў цеснай сувязі з украінскімі спецслужбамі. Паводле слоў жанчыны, штаб ініцыяваў для Васіля і некаторых іншых байцоў, таксама нязгодных з палітыкай палка, забарону на знаходжанне ва Украіне.” - Выснова тут адна: шукайце пацукоў у штабе ПКК.
  • Ноўнэйм
    21.11.2024
    Шмат пытанняў. І да самаго Васіля, каторы чамусьці да сталага узроста не ўцяміў, што гераізм асобнага чалавека не адмяняе звычайную крывадушную бюракратыю ні ў воднай краіне свету. Але ж асноўныя пытанні - да Ўкраіны і яе ўладаў.
  • Обидно
    21.11.2024
    Чиновничья и штабная мерзота - она в каждой стране одинаковая.
    Василий - герой новой Беларуси.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?27

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?27

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць