Заснавальніка медцэнтра «Новы зрок» завочна прысудзілі да 12 гадоў калоніі
У Мінску вынеслі прысуд заснавальніку медыцынскага цэнтра «Новы зрок» Алегу Каўрыгіну, паведаміла Генеральная пракуратура. Яму інкрымінаваліся «злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці і экстрэмісцкай скіраванасці».
25.11.2024 / 21:04
Каўрыгіна прызналі вінаватым
«у арганізацыі і кіраўніцтве ухіленнем ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў у асабліва буйным памеры, а таксама ў арганізацыі і кіраўніцтве ухіленнем ад выплаты страхавых узносаў у асабліва буйным памеры». Маецца на ўвазе нібыта выплата заробкаў супрацоўнікаў у канвертах.
Акрамя таго, яго таксама абвінавачавалі ва
«ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры, садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку паўторна, распальванні сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, закліках да санкцый і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны і іншых дзеяннях, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны і іншых дзеяннях».
За ўсё гэта суд адмераў Алегу Каўрыгіну пазбаўленне волі на 12 гадоў з адбыванне у выпраўленчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 10 тыс. базавых велічынь, то-бок Br400 тыс. Таксама яго на 5 гадоў пазбаўляюць права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-распарадчых абавязкаў. Акрамя таго, з Каўрыгіна ўжо спагнана звыш Br3 млн у даход дзяржавы.
Алег Каўрыгін жыве за мяжой, таму судзілі яго завочна, у рамках «спецыяльнай вытворчасці. Сам ён выстаўленыя яму абвінавачанні рашуча адхіляў, называючы абвінавачванні супраць сябе спробай дзяржаўнага рэкету і помстай за грамадзянскую пазіцыю медыкаў «Новага зроку» ў 2020-м.
Пакараныя і іншыя службовыя асобы медцэнтра. Галоўнаму бухгалтару, намеснікам дырэктара і галоўнай медсястры медцэнтра прызначылі ад 3 гадоў 3 месяцаў да 3 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 3 гады. Таксама на іх наклалі штрафы ад 600 до 1 тыс. базавых велічынь (ад Br24 тыс. да Br40 тыс.).
Завочна будуць судзіць заснавальніка «Новага зроку» Алега Каўрыгіна
«Я ніколі не плаціў бандытам». Вялікае інтэрв'ю з кіраўніком рэквізаванай сеткі клінік «Новы зрок»
Уладальнік клінік «Новы зрок»: Я ехаў на суд у Беларусь, але мяне затрымаў Інтэрпол
«Я не ягня і іх не баюся» — уладальнік клінік «Новы зрок» Алег Каўрыгін даў вялікае інтэрв'ю
Што ўяўляе сабой імперыя «Новы зрок» і ў якой схеме іх абвінаваціў ДФР