Эканоміка77

Што ўяўляе сабой імперыя «Новы зрок» і ў якой схеме іх абвінаваціў ДФР 

Бізнэсоўцы, з якімі «Наша Ніва» пагаварыла, схільныя лічыць, што ў рэальнасці «Новы зрок» караюць за нешта іншае, чым тое, што агучваецца. Так ці іначай, «Новы зрок» — гэта ўжо даўно не чыста беларуская гісторыя. 

Клініка «Новы зрок» на вуліцы Клумава ў Мінску

Дэпартамент фінансавых расследаванняў (ДФР) Камітэта дзяржаўнага кантролю абвінаваціў вядомую афтальмалагічную клініку «Новы зрок» і яе ўласніка Алега Каўрыгіна ў выплаце заробкаў у канвертах. Сцвярджаецца, што заробкі ў канвертах атрымлівалі «больш чым 50 работнікаў» як мінімум 5 гадоў, а сума, выплачаная такім чынам, складае 2,5 мільёна рублёў.

ДФР сцвярджае, што грошы завозіліся гатоўкай з Літвы. 

«Новы зрок» — вялікая па беларускіх мерках сетка з клінікамі ў пяці гарадах: Брэст, Гродна, Магілёў, Віцебск. Самая вялікая клініка працуе ва ўласным будынку кампаніі ў Мінску на вуліцы Клумава. 

«Новы зрок» самы вялікі гулец на рынку афтальмалагічных паслуг Беларусі. «Ладэ» мае большыя абароты, але яны, акрамя аперацый на вачах, займаюцца многімі іншымі сферамі, афтальмалогія ў іх — не асноўная спецыялізацыя. 

У «Новым зроку» у Беларусі працуе 260 чалавек.

Цэнтр узнік пры канцы 1990-х. Як сказаў «Нашай Ніве» чалавек з медычнай сферы, «калі па ўсёй краіне стаялі гіганцкія чэргі ў бальніцы і паліклінікі, уласнікі сучасных «Новага зроку» і «Ладэ» улавілі попыт, знялі будынкі, паставілі туды бэушнае абсталяванне і накалацілі першы капітал. А з цягам часу выраслі ў прыстойныя цэнтры, за якія не сорамна». 

Бізнэс «Новага зроку» пачынаўся на арэндных плошчах МТЗ, а тагачасны міністр аховы здароўя Ігар Зелянкевіч радаваўся, што знайшлася кампанія, якая перакінула на сябе частку нагрузкі з дзяржаўных клінік. 

Заснавальнік «Новага зроку» — беларус Алег Каўрыгін. Адукацыю ён атрымліваў у Германіі і першыя свае крокі ў бізнэсе зрабіў, займаючыся пастаўкамі абсталявання «Сіменса». 

Тыповы выпадак для лукашэнкаўскай Беларусі — на радзіме бізнэсмен даўно не паказваецца, у 2014 годзе на яго заводзілі крымінальную справу за нібыта кантрабанду медыцынскага абсталявання. Справа нічым не скончылася, яе закрылі, але ў Беларусь Каўрыгін не вяртаўся і вось ужо хутка 10 гадоў, як жыве ў эміграцыі. 

Алег Каўрыгін. Фота: doktora.by

Дэпартамент фінансавых расследаванняў сцвярджае, што Каўрыгін жыве ў Літве, але гэта састарэлая інфармацыя. Спачатку ён сапраўды быў выехаўшы ў Вільню, у Літве ў яго быў бізнэс, але цяпер жыве на Мальце, бо Мальта — свайго роду рай для багатых людзей на пенсіі.

Там прыемны падатковы рэжым, і ўлады гэтай краіны не хвалююць прыбыткі рэзідэнтаў у іншых юрысдыкцыях. 

Так ці іначай, «Новы зрок» — гэта ўжо даўно не чыста беларуская гісторыя. 

Сам Каўрыгін расказваў, і суразмоўцы «Нашай Нівы» пацвярджаюць, што беларусу ўдалося мультыплікаваць свой бізнэс па ўсёй Еўропе.

Клінікі «Новага зроку» ёсць у Расіі, Украіне (пад брэндам «Брытанскі афтальмалагічны цэнтр»), Літве, Брытаніі, Нарвегіі і гэтак далей. Плануецца будаўніцтва клінікі на Мальце. 

У сетцы «Новага зроку», як сцвярджаюць іх сайты, зроблена ўжо больш за мільён лазерных карэкцый і больш за 500 тысяч выдаленняў катаракты. Імаверна, гэта кумулятыўная лічба ўсіх цэнтраў. 

Скрыншот з прэзентацыі праекта будаўніцтва клінікі на Мальце. Стылістычна будынак амаль што копія таго, што стаіць у Мінску 

«Новы зрок» — гэта прыбытковая, але і вельмі складаная бізнэс-гісторыя, — сказаў «Нашай Ніве» адзін з беларускіх бізнэсоўцаў. — Многія гэтым бы хацелі заняцца, але не ўсім удаецца.

У Беларусі да яго маштабаў мала хто вырас. Выручка кампаніі штогод расла. Па маёй інфармацыі, у апошнія гады яна перавышала 30 мільёнаў рублёў. Тое, у чым яго абвінавачваюць — 2,5 мільёна рублёў у канвертах за пяць гадоў, гэта для такіх абаротаў нішто, тэарэтычна нявыплачаныя з гэтай сумы падаткі — мільён рублёў. Ён за адзін год кратна больш плаціць заробкаў і падаткаў», — кажа бізнэсовец. 

Пытанні калег па цэху выклікала агучаная следствам схема: нібыта, грошы гатоўкай завозіліся з Літвы, а ў Беларусі раздаваліся пяці дзясяткам людзей. 

«Для чаго ўключаць у схему 50 чалавек, яшчэ і цягам 5 гадоў? — дзеліцца сумневамі бізнэсовец. — Можна зразумець выплату бонусаў у канвертах сваім топ-менеджарам, але тады ты таксама можаш стаць рабом лямпы, бо яны могуць данесці ў органы, калі нешта пойдзе ў вашых адносінах не так. Але плаціць дактарам, медсёстрам кэшам пяць гадоў? Нерэалістычна. Я дапускаю асобныя эпізоды, але слаба веру ў тое, што было так, як кажа ДФР».

Бізнэсоўцы, з якімі «Наша Ніва» пагаварыла, схільныя лічыць, што ў рэальнасці «Новы зрок» караюць за нешта іншае, чым тое, што агучваецца. 

Прэміі, 13-я заробкі ў канвертах, у якіх абвінавачваюць «Новы зрок», сапраўды шырока распаўсюджаныя на розных прадпрыемствах Беларусі.

«Але я не веру ў маштабы і спосаб, агучаныя Дзяржкантролем адносна «Новага зроку», — перавозку валюты праз мяжу, — кажа наш суразмоўца з бізнес-колаў. — Існуе мільярд схем, як плаціць у канверце без перавозкі кэша з Літвы. Гэта нелагічна. Калі гаворка пра эканомію, то ніводная літоўская схема не каштуе менш, чым беларуская. Здабыць кэш у Літве будзе, як мінімум, не танней, чым у Беларусі. Параўнайце, як рабілі ў «Гіпа» — насыпалі вялікія заробкі топ-менеджарам, а яны ўжо раздавалі, каму трэба. 

Чытайце таксама: Лукашэнка зноў пагражае ўласнікам гандлёвых сетак. Прычынай стала легальная схема аптымізацыі падаткаў у «Гіпа» 

А так атрымліваецца, што чалавек адной рукой павінен, па логіцы, выводзіць сродкі з Беларусі, а другой завозіць іх назад у выглядзе кэша па заведама расстрэльнай схеме. Я не веру, што Каўрыгін такое рабіў», — кажа бізнэсовец.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Когда не до законов
    19.04.2023
    все банально просто - семейка уже давно открыто занимается рэкетом. плюс "меньшенький" уже подрос - скоро окончит биофак - вот ему в наследство и готовят карманную клиники либо зачищают и отжимают сверхприбыльную сферу для семейных кланов - вот дфр и выполняет приказ. в стране ведь не до законов - в стране действует "телефонное право" и правила курятника, когда все исполняется по телефонному звонку сверху от вышестоящего! 
  • мае вочы
    19.04.2023
    Алег Каўрыгін. Фота: doktora.by

    Ко-ври-гин? а что он в руке держит? коврижку?
  • особо циничная
    19.04.2023
    ковригин на бабарику чем-то похож

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі4

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі4

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі9

Навукоўцы атрымалі першую ў гісторыі выяву фатона5

У Лукашэнкі спыталі, як будуць абіраць нявесту для Колі15

Дызайнерка патлумачыла, чаму беларускія брэнды шыюць мала адзення плюс-сайз5

У Брэсце навабранец зрабіў прапанову дзяўчыне падчас прысягі4

Кітайскія хакеры маглі атрымаць доступ да тэлефонаў Трампа і звыш сотні топ-чыноўнікаў ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі4

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →