Сірыйскія паўстанцы перайшлі ў наступ пад Алепа, сярод загінулых могуць быць вагнераўцы

Ісламісцкія групоўкі, якія ваююць з урадавымі войскамі Башара Асада, перайшлі ў нечаканы наступ на паўночным захадзе Сірыі. Гэта іх першая буйная аперацыя з 2020 года, піша Bild.

28.11.2024 / 17:28

З раніцы серады паўстанцы захапілі прынамсі 25 вёсак, раней кантраляваных сіламі Асада. Паўстанцы падышлі на 10 км да межаў горада Алепа. Яны таксама пагражаюць перарэзаць аўтатрасу М5, якая вядзе з мегаполіса на поўдзень у гарады Хама, Хомс і Дамаск.

Баі аднавіліся і блізу горада Саракіб у правінцыі Ідліб. На чале паўстанцаў стаіць радыкальная групоўка «Хаят Тахрыр аш-Шам», якая адкалолася ад «Аль-Каіды» ў 2017 годзе.

Паступаюць паведамленні, што сярод загінулых падчас цяперашняга наступу ісламістаў ёсць расійскія найміты з былой ПВК «Вагнер».

Актыўная фаза грамадзянскай вайны ў Сірыі прыйшлася на 2011-2016 гады. Тады ўраду Башара Асада ўдалося ўтрымаць кантроль над каля ⅔ краіны і адбіць Алепа дзякуючы падтрымцы Расіі і Ірана. У апошнія гады лінія фронту стабілізавалася.

Як Расія наймае крымінальнікаў для выканання спецаперацый на Захадзе

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна

Экс-баец ПВК «Вагнер» жорстка забіў сваю цяжарную дзяўчыну з-за зламанай акустычнай калонкі

Nashaniva.com