Свет77

Экс-баец ПВК «Вагнер» жорстка забіў сваю цяжарную дзяўчыну з-за зламанай акустычнай калонкі

36-гадовы Сяргей Казлоў, які ў 2021 годзе быў асуджаны на 6 гадоў за збіццё жанчыны і яе дачкі сякерай, выйшаў на волю летам 2023 года для ўдзелу ў вайне ў складзе ПВК «Вагнер».

Па версіі следства, 21 кастрычніка ён адпачываў са сваёй дзяўчынай, якая знаходзілася на позніх тэрмінах цяжарнасці, і яе бацькам у загарадным доме. Дзяўчына, на яго думку, зламала акустычную калонку, за што ён пачаў біць яе прыладай па галаве, пакуль тая не разламалася на часткі, піша «Ньюсач-Двач».

Далей ён стаў штурхаць дзяўчыну і скакаць на яе жываце, крычучы, што яна нявартая выношваць яго дзіцяці. Далей ён наступіў дзяўчыне на шыю. Дзяўчына памерла. На яе целе зафіксавалі 138 пашкоджанняў. 

Мужчына змешчаны ў СІЗА. Экспертыза паказала, што ён у адэкватным стане.

Каментары7

  • Віктась
    04.09.2024
    жанчыну шкада па чалавечаму і яе бацькоў. але дзяўчатам трэба розум мець, не ісці замуж за забойцу. зараз круціцца нейкі культ "альфа самцоў", за разумных спакойных хлопцаў ісці не хочуць, а як гіцаль то там цэлая калейка стаіць. Ну а гэты быў яшчэ "герой" з медалямі. Вось і наступствы
  • _
    04.09.2024
    затое дзеці пуціна (а ці пуціна?) у бункеры
  • Мінус тры
    04.09.2024
    Ось бы кожны расеец так зрабіў.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Бацькі дзяўчынкі, якой сабралі на лячэнне амаль 2 мільёны даляраў, вырашылі не рабіць уколу9

Бацькі дзяўчынкі, якой сабралі на лячэнне амаль 2 мільёны даляраў, вырашылі не рабіць уколу

Усе навіны →
Усе навіны

Расія прапануе пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў7

Лукашэнка назваў праект нумар адзін у эканамічным супрацоўніцтве з РФ4

Махляры выпрабоўваюць абсалютна новы і інавацыйны спосаб выманьвання грошай10

Дзяржсакратар Рубіа: Спыненне вайны ва Украіне запатрабуе саступак з абодвух бакоў6

Што за знакі стаяць уздоўж Свіслачы ў Мінску? З'явіўся афіцыйны адказ3

EPAM: Працягваем працу ў Беларусі, але ёсць рызыкі3

Што за 26-гадовы кіроўца з Лепеля, які пайшоў ваяваць за Расію і знік без вестак пад Ваўчанскам?15

Хлопец з Кобрына, які змяніў пол, расказаў, як яго дапытвалі ў міліцыі8

Буйны пастаўшчык гаспадарчых тавараў і посуду будуе новую сетку крамаў у Мінску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацькі дзяўчынкі, якой сабралі на лячэнне амаль 2 мільёны даляраў, вырашылі не рабіць уколу9

Бацькі дзяўчынкі, якой сабралі на лячэнне амаль 2 мільёны даляраў, вырашылі не рабіць уколу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць