На беларускі рынак прыходзіць яшчэ адна расійская гандлёвая сетка
Расійская рознічная сетка Modi плануе адкрыць свае крамы ў Беларусі, піша Office Life.
29.11.2024 / 19:03
Фота: Яндэкс-Карты
Рытэйлер Modi працуе з 2017 года, цяпер у кампаніі ўжо 170 гандлёвых кропак у 56 гарадах. Але кампанія плануе маштабны рост і хоча ў 2025 годзе адкрыць 100 новых крам, у тым ліку ў Беларусі і Арменіі.
Modi пазіцыянуе сябе як «сетка крам класных тавараў па даступных цэнах». Тут прадаюць тавары для дома і кухні, касметыку і біжутэрыю, канцылярскія тавары, гаджэты, гульні і цацкі, тавары для падарожжаў, спорту і жывёл, прадукты, адзенне і абутак. Усяго ў асартыменце кампаніі — 14 таварных катэгорый.
Пакуль невядома, стане кампанія развіваць у Беларусі сваю сетку ці крамы будуць працаваць па франшызе.
У сетцы Modi ўжо 35 франчайзінгавых гандлёвых пунктаў.
У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка — Pole Kvetak
Чыноўнікі патрабуюць пачысціць крамы ад непажаданых кніг
Як адрозніваюцца цэны на прадукты ў Мінску і Маскве
1xBet ладзіць тысячы фіктыўных матчаў, у тым ліку ў Беларусі. На іх зарабляюцца касмічныя сумы