Эканоміка2020

Як адрозніваюцца цэны на прадукты ў Мінску і Маскве

Параўналі, колькі адныя і тыя ж прадукты каштуюць у Беларусі і Расіі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Contributor Getty Images

Цэны на прадукты ўзятыя з сайтаў анлайн-гіпермаркетаў, якія працуюць у Мінску і Маскве. У параўнанне трапілі толькі 100% аналагічныя тавары, па магчымасці ў абедзвюх краінах браліся тыя самыя гандлёвыя сеткі.

Масла «Брэст-Літоўск» 82,5% 180 г у Мінску каштуе 4,83 бел. рубля. У Маскве яно каштуе 250 рас. рублёў, што каля 8,5 рубля беларускімі.

Фота: скрыншоты з сайтаў p24.by і perekrestok.ru

Расійскі сланечнікавы алей «Залатая семечка» 1 літр каштуе 5,5 рубля ў Мінску і 174 рублёў (каля 6 бел. руб.) у Маскве.

Смятана «Брэст-Літоўск» 20%, 180 г у Мінску каштуе 1,71 рубля, а ў Маскве — 77 рублёў (2,6 бел. руб.).

Фота: скрыншот з сайтаў edostavka.by і myspar.ru

Сыр «Брэст-Літоўск Класічны» 45% 200 г у беларускай сетцы Spar прадаецца за 4,54 рубля, а ў расійскай за 190 рублёў расійскіх (каля 6,5 рубля беларускіх).

Фота: скрыншоты з сайтаў almi-dostavka.by і myspar.ru

Філе селядца «Маціяс» арыгінальнае 400 г у Беларусі прадаецца за 8 рублёў, а ў Расіі за 310 (каля 10,5 рубля беларускага). 

Яйкі курыныя Spar C-1 у Мінску каштуюць 3,74 рубля, а ў Маскве дзясятак яек Spar C-1 прадаюць за 120 рублёў расійскіх (каля 4 рублёў беларускіх).

Фота: скрыншоты з сайтаў almi-dostavka.by і myspar.ru

Італьянскія спагеці Barilla 450 грамаў у беларускай сетцы Spar прадаюцца за 4,08 бел. руб, а ў расійскім Spar за 130 рублёў (каля 4,4 рубля беларускага). 

Кава Jacobs Monarch Original 95 г у мінскім Spar прадаецца за 13 рублёў, а ў маскоўскім за 325 рублёў расійскіх (каля 11 рублёў беларускіх). 

Фота: скрыншоты з сайтаў almi-dostavka.by і myspar.ru

Чай чорны Greenfield Golden Ceylon 25 пакецікаў у Беларусі каштуе 3,82 рубля, а ў Расіі — 140 рублёў, што каля 4,7 рубля беларускага.

Кілаграм цукру ў Беларусі каштуе ад 2,62 рубля, а ў Маскве ад 64 рублёў расійскіх (каля 2,2 рубля беларускімі).

Каментары20

  • Упырхлік
    09.11.2024
    Я пачытаў і параўнаў кошты з польскімі. Зрабіў выснову, што ў Беларусі харчавацца дорага. Каб не кошты за арэнду жытла і камуналку, то Польшча была б проста раем для жыцця.
  • Вольга
    09.11.2024
    Упырхлік, ну і колькі каштуе Масла «Брэст-Літоўск» 82,5% 180 г у Польшчы? Ці спагеці Barilla? Па-першае, у артыкуле прыведзены кошты ў асноўным на прадукты «Брэст-Літоўск», а гэты адзін з самых дарагіх брэндаў. У Беларусі можна набыць якаснае сметанковае масла 82,5% іншых марак за 3.5р, гэта каля 1€ за пакунак 180 г. Па-другое, кошты прыведзены толькі з адной крамы, ды й тая анлайн, дзе кошты могуць быць даражэйшымі. А вы іх пачалі параўноўваць з Жабкамі. Ды яшчэ зрабілі такія высновы пра “рай” :) - гэта нагадвае “чэры пікінг” падыход. Калі хочаце параўнаць сярэднія кошты, зайдзіце на адпаведныя статыстысныя рэсурсы кшталту Numbeo.
  • імя
    09.11.2024
    польшча і рай - гэта нейкі аксюмаран

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць