Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў эфіры беларускага тэлебачання супакоіў, што рост даляра — часовая з'ява і не такая важная. І абвінаваціў у росце даляра Трампа.
02.12.2024 / 09:08
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, у якога спыталі, чаму даляр упарта расце, адказаў, што не бачыць ніякай напружанасці ў гэтым пытанні.
Эканамічная палітыка, якая праводзіцца ў Беларусі, паводле яго слоў, усяліла ў людзей упэўненасць у беларускім рублі.
«Чаго не было вельмі доўгі час, — кажа прэм'ер-міністр у эфіры «Беларусь 1». — Адначасова скарачаюцца дэпазіты ў замежнай валюце, то-бок людзі пераводзяць дэпазіты ў замежнай валюце ў дэпазіты ў нашай нацыянальнай валюце».
Таксама Раман Галоўчанка падкрэсліў, што вельмі важная дынаміка на рынку пакупкі і продажу валют — тое, што ў 2023-2024 гадах насельніцтва і бізнэс выступаюць чыстымі прадаўцамі валюты. Гэта дапамагае павялічваць золатавалютныя рэзервы дзяржавы, кажа ён.
Галоўчанка бачыць прычынай росту даляра прыход Трампа.
«Тое, што зараз адбываецца, гэта часовая з'ява, якая звязана з многімі ўнутранымі і знешнімі фактарамі. На фоне прыходу або аб'яўлення вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, дзе абраны прэзідэнт прадэклараваў лозунг у чарговы раз зрабіць Амерыку вялікай. Такія пасылы, вядома, уздзейнічаюць на міжнародны фінансавы рынак, усе чакаюць, што даляр будзе мацнейшым. Адпаведна, ф'ючэрсы валютныя ўжо ўлічваюць гэтую папраўку. Яны цалкам потым могуць адыграць назад.
Галоўчанка запэўніў, што даляр для беларускай эканомікі — не такі важны.
«З улікам таго, што наш валютны курс плавае, у нас рыначнае цэнаўтварэнне, таму, адпаведна, беларускі рубель аўтаматычна дэвальваваўся крыху да даляра ЗША, — растлумачыў прэм'ер. — Але я падкрэслю, што ўвесь час да гэтага беларускі рубель умацоўваўся да амерыканскай валюты. А для нас самае галоўнае зараз — усё ж расійскі рубель і кітайскі юань. Гэта валюты нашых асноўных гандлёвых партнёраў і тых дружалюбных краін, якія з намі разлічваюцца ў гэтай валюце».
У Мінску людзі за тры дні выстройваюцца ў чаргу па кватэры
Міністр эканомікі Расіі абвінаваціў спекулянтаў у крушэнні курсу расійскага рубля
«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют
«Даляраў столькі, што хоць печку імі палі». Азаронак на камеру спаліў купюру ў 1 даляр
Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта