Каля Нацыянальнай бібліятэкі адкрыюць бясплатную навагоднюю карусель

20 снежня ў Мінску каля Нацыянальнай бібліятэкі адкрыецца зімовы кірмаш. На ім можна будзе пакатацца на бясплатнай навагодняй каруселі, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

03.12.2024 / 19:54

Фота ілюстрацыйнае

Таксама тут будзе адкрытая спецыяльная сцэна-тэлевізар, дзе па выхадных і святах будуць паказваць забаўляльную праграму, і «фабрыка падарункаў», дзе можна будзе выйграць каштоўныя прызы. Кірмаш будзе працаваць у парку Пісьменнікаў.

Па словах арганізатараў, летась такі кірмаш ужо працаваў, толькі каля Вялікага тэатра Беларусі. У гэтым годзе ён мяняе сваю лакацыю.

«Атмасфера чароўнасці і свята захаваецца, а вось гулянні будуць яшчэ маштабнейшыя і ярчэйшыя. Сцэна-тэлевізар, бясплатная навагодняя карусель і паравозік, лялечны тэатр, фабрыка падарункаў, эфектная і пухнатая елка, святочныя стравы і напоі — будзе вельмі смачна і весела», — абяцаюць арганізатары.

Таксама на кірмашы адкрыюць ёлачны базар.

Працаваць лакацыя будзе да 7 студзеня, з 15:00 да 23:00 у будныя дні і з 13:30 да 23:00 па выхадных і святах.

«Камунарка» паказала свой адвэнт-каляндар і атрымала хвалю крытыкі

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам

У Dana Mall зноў зрабілі вельмі прыгожую навагоднюю інсталяцыю ФОТЫ

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»

Nashaniva.com