Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»

Спарынг-партнёрка Аляксандра Лукашэнкі на прызначаных на 26 студзеня «выбарах» Ганна Канапацкая падзякавала ў інстаграме «дэмакратычным камуністам» за дапамогу, якія тыя нібыта аказалі ў зборы подпісаў.

06.12.2024 / 21:59

Сяргей Вазняк — крайні злева. Фота: instagram.com/anna.kanopatskaya

«У складаны для маёй выбарчай кампаніі момант прыйшла дапамога, адкуль зусім не чакала. Дэмакратычнае крыло беларускіх камуністаў на чале з Сяргеем Вазняком працягнула руку і аказала неацэнную падтрымку ў арганізацыі і правядзенні збору подпісаў за маё вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь», — напісала Канапацкая.

У адказ за гэтыя паслугі яна выказала нечаканым саюзнікам «безумоўную павагу» і «гатоўнасць у любы момант прыйсці на дапамогу ўсімі даступнымі рэсурсамі».

Але ідэйна перакаваць Канапацкую нават такое ёй патрэбнае падстаўленне пляча, маўляў, не здольнае:

«Вядома, гэта не памяняе маіх правых нацыянал-дэмакратычных перакананняў і не зробіць палітыкам левай ідэалогіі», — запэўнівае яна. 

Паводле календара прызначанага на 26 студзеня мерапрыемства, збор подпісаў скончыўся 6 снежня. Амаль усе спарынг-партнёры Лукашэнкі заяўляюць, што яны нібыта сабралі 100 тысяч подпісаў. Акрамя Канапацкай, іх мелі збіраць старшыня праўладнай ЛДПБ Алег Гайдукевіч, камуніст Сяргей Сыранкоў і прадстаўнік Партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.

Вазняк падтрымаў Канапацкую і запэўніў, што яна будзе дабівацца вызвалення палітвязняў

Амаль усе спарынг-партнёры Лукашэнкі заявілі, што сабралі 100 тысяч подпісаў

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў

Шумчанку, якога не ўзялі кіроўцам на «хуткую», паклікалі кіраваць штабам Канапацкай

«Сустрэліся і гаварылі пару гадзін». Канапацкая расказала, як Румас клікаў яе ва ўрад

Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму не выдаляе здымкі з БЧБ-сімволікай з сацсетак. Вы будзеце смяяцца

Nashaniva.com