Грамадства22

Шумчанку, якога не ўзялі кіроўцам на «хуткую», паклікалі кіраваць штабам Канапацкай

Палітык Ганна Канапацкая ў інтэрв'ю выданню «Точка» троху расказала пра сваю каманду на прэзідэнцкіх выбарах.

Як стала вядома з гутаркі, падчас цяперашняй кампаніі штаб Ганны Канапацкай узначальвае Анатоль Шумчанка — «прыкметная фігура ў прадпрымальніцкім руху апошніх дзесяцігоддзяў», — прадстаўляе Шумчанку выданне. 

Анатоль Шумчанка — былы кіраўнік грамадскага аб'яднання «Перспектыва», якое адстойвала інтарэсы індывідуальных прадпрымальнікаў. Вярхоўны суд ліквідаваў яго ў верасні 2021 года. У Шумчанкі прайшоў ператрус. Яго затрымлівалі на суткі. Ён застаўся без працы і з таго часу безвынікова намагаўся працаўладкавацца.

Улетку 2022 года Анатоль Шумчанка ад безвыходнасці нават размясціў у сацыяльных сетках даныя сваёй карткі з просьбай дапамагчы матэрыяльна. Аднак на заклік калі і адгукнуліся, то адзінкі.

«Жыццё — суровы настаўнік: мінулыя заслугі ўжо нікому сталі не цікавыя, хутка ўсё забыліся, а на маю просьбу дапамагчы большасць адказала альбо адмовай, альбо простай абыякавасцю», — расказваў Анатоль «Народнай волі». 

Ён пакінуў сваё рэзюмэ на сайце па пошуку працы, але ўсюды атрымліваў адмовы.

«Адгукнуўся на вакансію аб продажы аўтамабіляў БМВ, таму што люблю гэтую марку машын і ведаю пра яе ўсё, ды і наогул люблю ўсё, звязанае з аўтабізнэсам, але прыйшла адмова, — расказваў Шумчанка. — Гатовы быў пайсці прадаваць у іншыя кампаніі, але і там адмова…» 

«Нібы не дурань і здольны, столькі гадоў кіраваў арганізацыяй, мяняў рашэнні ўрада і мясцовых уладаў, заканадаўцаў на карысць бізнэсу, а прадаваць аўто не бяруць. Ды і наогул нікуды не бяруць…» — скардзіўся ён. 

Улетку 2023 года Шумчанка расказваў, што яго не ўзялі нават кіроўцам на «хуткую». 

«Цалкам відавочна, што прычына адмовы ў працы па вакансіях, куды я пастаянна звяртаюся час ад часу, не ў маіх прафесійных навыках і якасцях, а ў мінулай грамадска-палітычнай дзейнасці, — выказваў меркаванне Анатоль. — Учора я адгукнуўся на вакансію кіроўцы «хуткай дапамогі», а сёння прыйшла адмова. Характэрна, што там досвед не патрабаваўся, заробак невысокі (800 рублёў), наяўнасць правоў катэгорыі «В» у мяне маецца. Хацеў паслужыць людзям, ратуючы іх, хай і такім чынам, але, значыць, не лёс…»

Былога лідара прадпрымальнікаў нікуды не бралі. Але цяпер стала вядома, што ён узначаліў штаб аднаго з лукашэнкаўскіх спойлераў на выбарах. 

Каментары2

  • "слуга народа"-666
    18.11.2024
    Хацеў паслужыць людзям, ратуючы іх, хай і такім чынам, але, значыць, не лёс…» Былога лідара прадпрымальнікаў нікуды не бралі. Але цяпер стала вядома, што ён узначаліў штаб аднаго з ...

    і цяпер што - не збіраецца паслужыць людзям, ратуючы іх?
  • Закон
    18.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць