БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Спецпрадстаўнік МЗС Польшчы па Беларусі не лічыць працэс атрымання польскіх візаў складаным і дарагім

10.12.2024 / 22:26

Nashaniva.com

Нядаўна прызначаны новы спецыяльны прадстаўнік міністра замежных спраў Польшчы па справах беларускіх дэмакратычных сіл Адам Халаціньскі даў інтэрв'ю выданню «Люстэрка», у якім сярод іншага было закранута балючае для беларусаў пытанне магчымасці атрымання праз польскія консульствы шэнгенскіх візаў.

Адам Халаціньскі. Фота: x.com/Tsihanouskaya

— У Польшчы ўжо год пры ўладзе новы ўрад, які збіраўся навесці парадак у пытаннях выдачы віз. Ці ўдаецца зрабіць гэта, калі казаць пра Беларусь? Калі атрыманне польскай візы для грамадзян Беларусі перастане быць складаным і дарагім выпрабаваннем і стане штодзённым працэсам?

— Атрыманне візы па азначэнні не можа быць чымсьці будзённым. Палякі таксама адчувалі гэта на працягу многіх гадоў, калі сутыкаліся з еўрапейскімі складанасцямі ў дачыненні да візавых працэсаў. Але мне здаецца вельмі суровай ваша ацэнка працэсу атрымання польскай візы беларускімі грамадзянамі як складанага выпрабавання.

У кожнай краіне ёсць візавыя працэдуры. У выпадку з Польшчай яны таксама неабходныя ў сувязі з нашым сяброўствам у Шэнгенскай зоне. Важна, каб кожная заява разглядалася індывідуальна. Менавіта ў гэтым і заключаецца сутнасць дадзенага працэсу.

Мы стараемся максімальна палегчыць уезд у Польшчу для беларусаў, але ўлічваем канкрэтную сітуацыю і тыя прававыя магчымасці, якія ў нас ёсць. Калі ёсць нейкая незадаволенасць, то гэта не праз адсутнасць добрай волі. Наадварот, з польскага боку ёсць добрая воля і жаданне палегчыць гэтыя працэсы. Але я не згодны з тым, што гэта складанае і дарагое выпрабаванне.

— У некаторых выпадках толькі за права наведвання візавага цэнтра або польскага консульства беларусы вымушаныя плаціць пасярэднікам вялікія грошы.

— У агульных інтарэсах пазбегнуць такога пасярэдніцтва. Па-першае, гэта сам па сабе непарадак, а па-другое, гэта супярэчыць закону. Трэба паспрабаваць увесці ў дзеянне працэдуры, якія прадухіляць падобныя дзеянні.

Чытайце таксама:

«Бессэнсоўна падаваць апеляцыю». Як беларусам адмаўляюць у польскіх візах і што яны з гэтым робяць

Да беларусаў, якія запісаліся на падачу ў польскія візавыя цэнтры, іх супрацоўнікі маюць непрыемныя пытанні

Польшча ўвяла «асаблівыя меры» для выдачы гуманітарных віз беларусам у Грузіі

Беларус атрымаў прапанову ад польскай Google, але стаў беспрацоўным. Праз візавы скандал беларусам усё часцей адмаўляюць у візах

Польская пракуратура расследуе парушэнні ў візавай праграме для айцішнікаў — ёй карысталіся тысячы беларусаў

Як атрымаць шэнгенскую візу ў Беларусі самастойна. Практыка і парады

Каментары да артыкула