Грамадства2323

Да беларусаў, якія запісаліся на падачу ў польскія візавыя цэнтры, іх супрацоўнікі маюць непрыемныя пытанні

У тыктоку сталі з'яўляцца відэа пра тое, што беларусам, якія запісаліся на падачу дакументаў у візавыя цэнтры Польшчы, тэлефануюць супрацоўнікі гэтых цэнтраў. Яны цікавяцца, як чалавек злавіў «акенца». Тых, хто скарыстаўся дапамогай агенцтваў, чакаюць непрыемныя навіны, даведалася «Люстэрка».

Паводле інфармацыі тыкток-акаўнта @nashivpolshe, візавыя цэнтры Польшчы «зладзілі пазапланавую праверку». У прыватнасці, гаворка ідзе пра візавы цэнтр Мінскай консульскай акругі.

«Яны тэлефануюць кліентам, якія запісаліся на снежань у візавыя цэнтры Мінска, Магілёва і Гомеля, і просяць пацвердзіць рэгістрацыю. Для гэтага пытаюцца, ці самастойна запісваўся чалавек, ці праз агенцтва. Калі праз агенцтва, гэты запіс могуць ануляваць», — расказвае вядучы тыкток-акаўнта @nashivpolshe. — Калі чалавек кажа, што запісваўся сам, падчас званка яму на пошту высылаюць код пацвярджэння, які трэба ім агучыць. Адпаведна, калі ў вас няма доступу да пошты, з якой вы рэгістраваліся ці вас рэгістравалі, то ваш запіс таксама могуць ануляваць».

Пра падобную сітуацыю расказвае і тыкток-акаўнт @kat_visa.

«Візавы цэнтр польскі стаў нечакана абзвоньваць людзей з пытаннем аб тым, якім чынам вы запісаліся [на падачу] і з якой пошты рэгістраваліся. Вельмі многія, натуральна, разгубіліся. Хто сказаў, што рэгістраваўся з нечай дапамогай, адразу атрымалі ануляванне запісу, — апісвае сітуацыю вядучая тыкток-акаўнта. — Вельмі сумная гісторыя. Вельмі крыўдна за людзей, якія доўга чакалі. Цяпер ім прыйдзецца запісвацца нанова. Але самае крыўднае, што людзі, якія маглі рэгістравацца самастойна, робячы проста шмат поштаў і не памятаючы, з якой менавіта яны зарэгістраваліся, дакладна гэтак жа маглі атрымаць ануляванне запісу».

Візавая экспертка і рэдактарка рэсурсу visaflow.live Настасся Лысакоўская кажа, што, наколькі ёй вядома, практыку з праверачнымі званкамі выкарыстоўваюць упершыню.

«Званкі назіраем з 29 лістапада. Мне пакуль паведамлялі, што тэлефануюць з візавых цэнтраў Мінскай акругі. Інфармацыі па іншых акругах пакуль не паступала, — расказвае суразмоўца. — Усе праверкі, пра якія мне вядома, адбываюцца па снежаньскіх запісах, у асноўным набіраюць за пару дзён да падачы. Сутнасць — удакладніць, як чалавек запісаўся. Калі з нечай дапамогай, даведваюцца, ці гэта было праз агенцтва. Калі заяўнік адказвае станоўча, рэгістрацыю анулююць.

Здаралася, людзі адказвалі, што ім дапамагалі сваякі. Хутка даведацца ў іх высланы на пошту код не атрымлівалася. Запіс у гэтых выпадках анулявалі не заўсёды».

Па словах Настассі, бывала, чалавек не заўважыў званок і не зняў слухаўку. Пасля ён прыязджаў у ВЦ у патрэбную яму дату і, «паскандаліўшы», падаваўся.

«Усё гэта рандомна, кагосьці, хто не адказаў, разварочвалі. Але пакуль у большасці выпадкаў, пра якія я чула, калі не датэлефаноўваюцца, прапускаюць, — кажа яна. — Ёсць сітуацыі, калі чалавеку, які не зняў слухаўку, на пошту дасылалі код. Мая парада: перад паходам на падачу праверце мэйлы і ідзіце да іх з кодам».

Адна з магчымых прычын з'яўлення званкоў — барацьба з «памагатарамі».

Нягледзячы на гэта, кажа Настасся, людзі ўсё адно не перастануць звяртацца ў агенцтвы, бо «запісацца на падачу самому складана».

«Мая рэкамендацыя, але не інструкцыя: калі вам тэлефануюць і прадстаўляюцца, што гэта супрацоўнікі ВЦ, удакладніце, з кім вы размаўляеце, і з асаблівай асцярожнасцю раскрывайце персанальныя даныя», — рэзюмуе суразмоўніца.

Каментары23

  • За вашу і нашу дуду
    09.12.2024
    Глядзі ты, Мінская акруга ўжо ў іх. Генерал-губернатар у нас не гумовы!
  • Ганьба
    09.12.2024
    Нацыянальныя лідары лідзіруюць, запісы на візы ануліруюць...
  • Вельмі добры
    09.12.2024
    Беларусам якія сапраўды падаваліся самастойна - нечага баяцца.
    А рускамірным якія вырашылі што яны разумнейшыя і што можна абыходзіць сістэму - валізка, вакзал, ВЕЛІКАЯ СРАСЕЯ
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць12

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны8

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара1

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі8

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць12

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць