Беларуска запісала тыкток пра вяртанне сына са школы — і сабрала 7 мільёнаў праглядаў

«Пакуль сын ішоў са школы, тры алкашы кінулі піць».

12.12.2024 / 13:02

Скрын відэа з тыктоку

Беларуска Надзея выклала ў тыктоку ролік пра тое, як яе сын вяртаецца са школы. На хлопчыку — маска з тварам Леаніда Якубовіча, вядучага расійскай перадачы «Поле цудаў».

«Пакуль сын ішоў са школы, тры алкашы кінулі піць», — жартаўліва падпісала маці відэа. Трэба сказаць, маска здалёк сапраўды выглядае жахліва.

@nadya_busha

Собираем на супер приз! Наша карта 9112380160151132

♬ оригинальный звук - nadina_bush

За дзень відэа сабарала 7 мільёнаў праглядаў. Некаторыя гледачы таксама перапужаліся.

«Я зараз у кому ўпаду, госпадзі».

«Не толькі тры алкашы [кінулі піць], і ўсе, хто ролік паглядзеў».

Але пачуццё гумару хлопчыка ацанілі.

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Беларуска збірала мужу ссабойкі, якімі захапляўся ўвесь тыкток — а ён кінуў яе ў гадавіну вяселля

«2640 рублёў за 2 дні». Як блогерка абыходзіць забарону на манетызацыю тыктоку ў Беларусі

Nashaniva.com