Спявак Руслан Аляхно: З 2022 года я быў на Данбасе дзевяць разоў. А ў 2014-м паехаў у Крым з Кабзонам
«Зараз ідзе барацьба паміж дабром і злом. А паміж дабром і злом заўсёды стаіць душа чалавека і тое, які бок абярэ кожны з нас».
15.12.2024 / 08:38
Руслан Аляхно, фота Sb.by
Спявак Руслан Аляхно, заслужаны артыст Беларусі (2021), удзельнік Еўрабачання (2008) і пераможца расійскага конкурсу «Народны артыст» (2004) чарговы раз расказаў пра свае прарасійскія і пралукашэнкаўскія погляды.
Прыводзім некаторыя яго цытаты з інтэрв'ю «СБ».
Пра патрыятызм і Лукашэнку
«Для мяне Радзіма — гэта сям'я, дзе мы паважаем бацьку і шануем маці. Бацька для нас — прэзідэнт, маці — наша Беларусь».
Пра паездкі ў зоны расійскіх канфліктаў
«Цяжка сказаць, што мяне падштурхнула. Гэтыя паездкі ў маім жыцці прысутнічаюць з 2013 году, калі я першы раз пабываў у Чачні. Потым у 2015-м упершыню адправіўся ў Сірыю… У Данбасе я з 2022 года быў дзевяць разоў. Запрашаюць у гэтыя паездкі мяне як артыста, як чалавека цывільнага, вядома. Бо і ў часы Вялікай Айчыннай вайны франтавыя брыгады прыязджалі на фронт і падтрымлівалі байцоў, для якіх сіла духу вельмі важная. І гэта частка прафесіі — паехаць і ў такія месцы. Не асабліва афішую і не вельмі люблю пра гэта казаць».
«Я з 2014 года пад еўрапейскімі санкцыямі, пасля першай паездкі ў Крым з Іосіфам Кабзонам».
Пра падарункі на вайну
— Наколькі я ведаю, вы не проста ездзіце з канцэртамі на вайну, а вязеце яшчэ і гуманітарную дапамогу — прычым з вашых уласных сродкаў…
— Хто што можа, тое і вязе. І я ведаю, што, калі нешта перадам уласнаручна, гэта будзе кропкавая дапамога. Акрамя таго, калі ездзіў у Мелітопаль, мы заязджалі ў мужчынскі манастыр і я падарыў спецыяльна для іх напісаны абраз святога Аляксандра Неўскага — апекуна воінаў, якога ў іх не было.
Руслан Аляхно і Арцём Жота
Руслан Аляхно на расійскім тэлебачанні папрасіў паесці. Малахаў даў яму сала