Грамадства3131

Доктар Марыярці беларускай эстрады. Вы не паверыце, хто піша патрыятычныя песні для дзяржТБ і карпаратываў сілавікоў

Загадкавая Ганна Сялук прысвячае песні Лукашэнку і піша для МУС і пракуратуры. Сама яна публічна нідзе не з’яўлялася, а ў сацсетках не пакідае фота. Аднак пару дэталяў выдалі, хто насамрэч стаіць за гэтым імем. Сяргей Чалы ў навінах на канале Беларускага расследавальніцкага цэнтра расказвае, як раскрыў асобу Сялук.

Скрын праграмы «Навіны з Чалым»

Песню «Спаси и сохрани» Сяргей Чалы пачуў яшчэ летам. Тады яна зрабіла на яго ўражанне незвычайна тонкім для беларускай прапаганды меседжам.

«Господи, спаси и сохрани всякого ушедшего из дома, силы дай и руку протяни на пустой дороге незнакомой» — такія радкі песні. 

«Мала таго, што яна замаскіраваная пад малітву ды яшчэ і выконваецца архіерэйскім хорам Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска. Даволі нязвыкла было чуць у адрас збеглых, а песня ж несумненна пра іх, нязвыклыя праклёны, лаянкі і пагрозы. Я нават расчуліўся, хаця, магчыма, гэта нешта асабістае.

Далей пачынаецца самае цікавае. Высветлілася, што аўтарка слоў гэтай песні незвычайна пладавітая, прычым настолькі, што на дзяржаўных гала-канцэртах выконваецца па некалькі песень на яе вершы», — кажа Сяргей Чалы. 

У жанры «карпаратыў для сілавікоў» ёю напісаны песні для МУС, МНС, арміі і нават гімн пракуратуры.

«Пры гэтым пра чалавека, які піша песні патрыятычнай накіраванасці для такіх артыстаў, як Юлія Быкава, Анатоль Ярмоленка, Алена Ланская, Ірына Дарафеева, Руслан Аляхно, Аляксандр Саладуха, Аляксандра Гайдук, Зінаіда Фурор, пра яе вядома злачынна мала, толькі імя — Ганна Сялук.

Усе, хто з ёй працуе, увесь час успамінаюць пра яе ў сваіх інтэрв'ю. Пры гэтым у СМІ няма ні відэа, ні фота. Адзінае яе інтэрв'ю скандальнаму рэсурсу «Мінская праўда» праілюстравана адзінокім мікрафонам на фоне залы», — расказвае Чалы.

У інстаграме Ганны Сялук няма ні яе фотаздымкаў, ні фота з артыстамі. 

«Паведамляецца, што пісаць песні яна пачала ўсяго два гады таму. За такі кароткі тэрмін здолела дабрацца да самай вяршыні алімпу прыдворных трубадураў, такіх, як Яўген Алейнік і Юлія Быкава, яны ж гурт «Аўра», якім належаць такія песні, як I love Belarus і, вядома, «Любімую не аддаюць», — кажа Сяргей Чалы. 

Пры гэтым ні ў кампазіцыі, фактычна прысвечанай жыццю Лукашэнкі, ні ў кампазіцыі, дзе выкарыстаная яго цытата, у людзей з «Аўры», відаць, няма паўнамоцтваў на выкарыстанне вобраза Лукашэнкі ў кліпе.

«Параўнайце з двума нядаўнімі хітамі Ганны Сялук, — кажа Чалы. — Іх вы сапраўды павінны былі чуць. Першая — «Ах, Аляксандр». У гэтым выпадку яшчэ можна сказаць, што гэта не аўтарызаваны кліп. Гэта ўсё ж трыб'ют Беларускага саюза жанчын. Але другі хіт — «Бульба Дэнс» — ужо сапраўды атрымлівае афіцыйны дазвол на выкарыстанне хронікі з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Ах, Аляксандр, любая з ім пойдзе ў агонь і ваду». Маладая спявачка прысвяціла песню Лукашэнку

Справа не ў музычных вартасцях ці недахопах песні ці кліпа. У ім па сутнасці няма нічога, акрамя эксплуатацыі зневажальнага нацыянальнага стэрэатыпу і пераймання кліпа гурта Fatboy Slim Push the Tempo.

Кліп суправаджаецца масіраванай кампаніяй па яго прасоўванні з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу.

«Яго паказваюць у кінатэатрах перад фільмамі. І, як вы можаце ўжо здагадацца, ні на адным такім мерапрыемстве не з'яўляецца загадкавая Ганна Сялук, гэтакі прафесар Марыярці беларускага шоу-бізнэсу», — кажа ён. 

У інтэрв'ю «Мінскай праўдзе» Ганна Сялук паведамляе пра сябе, што працуе ў якасці аўтаркі ў складзе прадзюсарскай кампаніі ААТ «Музычная медыякампанія». Тая самая, якая спрадзюсавала ўвесь праект «Бульба Дэнс».

Прадзюсары праекта — дырэктар Андрэй Гузель і намеснік дырэктара Таццяна Кулакова.

«Тут я згадваю, што пра гэтую Таццяну Кулакову я нядаўна чытаў у расследаванні БРЦ, якое было прысвечана карупцыі вакол БелАЗа. 

Не ў апошнюю чаргу бізнэс і творчыя поспехі Кулаковай тлумачацца тым, што яна з'яўляецца сястрой і пастаяннай спадарожніцай у вандроўках Ганны Лукашэнкі, жонкі Дзмітрыя Лукашэнкі. 

У інстаграме Таццяна Кулакова пісала: «Дарагая мая, непублічная сястра. Ты супер-мега талент, які стварае шэдэўры, толькі ты гэта ад усіх хаваеш з-за сваёй сціпласці».

Чытаем адзінае інтэрв'ю Сялук далей: «Мне 42 гады, актыўна пачала пісаць песні ў 40 гадоў». Ганна Сяргееўна Лукашэнка нарадзілася ў 1980-м у Шклове», — расказвае ён. 

З таго ж яе інтэрв'ю: «Я прысвяціла песню «Помните» майму дзядулю — Цэханскаму Віктару Іванавічу, які ў Вялікую Айчынную вайну 17-гадовым хлопцам пайшоў ваяваць». 

У «Спісе ветэранаў» на расійскім сайце pobediteli.ru ёсць толькі адзін чалавек з такім імем. Ён 1927 года нараджэння. 

«Сумневаў ужо практычна не заставалася. Нарэшце, дзякуючы «Кіберпартызанам» удалося высветліць, што Цэханскі Віктар Іванавіч — дзед па матчынай лініі Ганны Сяргееўны Лукашэнкі — Ганны Сялук.

Тут магла б быць выснова пра тое, што ў новым кантэксце гэтыя песні зайграюць нейкімі іншымі сэнсамі, але я хачу сказаць пра іншае. Чарговы раз мы пераконваемся, што для імітацыі падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі патрабуецца ўдзел людзей з самага блізкага кола самога Лукашэнкі», — падсумоўвае Сяргей Чалы.

Чытайце таксама: 

Чалы: Ой, нездарма Лукашэнка павіншаваў з юбілеем на сваім сайце Пятра Пятровіча Пракаповіча

Чалы даў пазітыўны прагноз перспектывам Беларусі

Чалы патлумачыў, якім чынам рассыплецца Усебеларускі народны сход

Каментары31

  • счётчик Гейгера
    24.12.2022
    Маладая спявачка прысвяціла песню Лукашэнку
    https://nashaniva.com/306169

    За деньги хоть куда... А с челом, у которого 14 лярдов в Эмиратах хоть что....
    А трактористы и кочегары  на них працуюць...
  • Й
    24.12.2022
    Чалый Сергей молодчина! Так держать!
  • даведка
    24.12.2022
    Неделю назад в полуфинале музыкального проекта "Звёздный путь" на ОНТ упомянутый здесь композитор Евгений Олейник обронил такую фразу: «Ребята, супер песня! Валера, Анна... Анна, как у нас известно, человек не публичный. Вот... Но, мне кажется, ей будет приятно услышать слова благодарности». https://youtu.be/ceExL_Usqq0?t=7160

    При этом ради этой публичной похвалы в адрес младшей невестки Лукашенко пошли на просто беспрецедентный шаг, сдвинув на несколько минут эфир итогового субботнего выпуска новостей телеканала ОНТ.

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану застрэліў свой жа2

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі2

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага6

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго4

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы2

Сёння Лукашэнка едзе ў МДЛУ2

Падчас удару Storm Shadow пад Курскам быў паранены паўночнакарэйскі генерал — The Wall Street Journal1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану застрэліў свой жа2

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →