Вольга Карач: На мірных перамовах Беларусь павінен прадстаўляць Пазняк. А Ціханоўская слабая

«Радыё Свабода» ўзяло інтэрв'ю ў Вольгі Карач, якая падзялілася арыгінальным поглядам на тое, як Беларусь павінна быць прадстаўленая на мірных перамовах паміж Расіяй і Украінай, якія, верагодна, могуць пачацца ў наступным годзе.

17.12.2024 / 21:43

Зянон Пазняк

Паводле Карач, Беларусь павінны быць прадстаўленая на мірных перамовах, вось толькі, маўляў, цяпер ні ў каго няма легітымнасці. Нейкія падставы для прысутнасці там, на яе думку, ёсць толькі ў аднаго чалавека:

«На перамовах дакладна павінен быць Зянон Пазняк. Гэта чалавек, які змагаўся за незалежнасць Беларусі. Я лічу, што ў гэтых перамовах ён будзе як ніхто абараняць нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Хто яшчэ — трэба думаць, але Зянон Пазняк павінен быць у гэтай дэлегацыі».

Адносна свайго асабістага ўдзелу яна не настолькі катэгарычная і ўпэўненая:

«Ці павінна я там быць ці не, час пакажа. Гэта залежыць ад таго, наколькі мы зможам антываенны рух зрабіць сапраўды моцным, ці зможам націснуць на заходнія краіны, каб антываенныя прадстаўнікі былі ўключаныя ў гэтую дэлегацыю».

Затое вялікая ўпэўненасць у Карач з'яўляецца, калі гаворка ідзе пра тое, ці могуць у такіх перамовах удзельнічаць Святлана Ціханоўская, яе Офіс, Аб’яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйная рада. Тут адказ адназначны:

«Яны слабыя. Не, канечне».

Маўляў, на перамовах будуць сядзець «сусветныя «зубры» з вялікім досведам жорсткіх перамоваў», і «ў гэтай сітуацыі з беларускага боку павінны быць людзі, якія не баяцца адстойваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі».

Святлана Ціханоўская, як сцвярджае Карач, «не можа адстаяць нацыянальныя інтарэсы беларусаў нават у Літве», таму яна і за тое, каб дэлегацыю дэмакратычных сілаў узначальваў Зянон Пазняк, бо ён «будзе адстойваць беларусаў да апошняй кроплі крыві. І ён не саступіць нічога». 

Мікіта Мелказёраў расказаў, як яго «пакусаў» Зянон Пазняк

Алексіевіч: Пазняк ніяк не можа пагадзіцца, што яго час прайшоў

Пазняк пра Калеснікаву: Няма адказу на пытанне, навошта з яе ўпарта раскручваюць рэвалюцыянера і лідара

Навумчык пра рэзкія заявы Пазняка: Яго не цікавіць імідж, ён кажа тое, што не гавораць іншыя

Зянон Пазняк: Хто можа замяніць Лукашэнку? Рэальна — ніхто

Nashaniva.com