Прэзідэнт Германіі праз тыдзень распусціць Бундэстаг
Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што мае намер распусціць нямецкі парламент 27 снежня.
20.12.2024 / 16:44
Франк-Вальтэр Штайнмаер (злева) з федэральным канцлерам Германіі Олафам Шольцам. 16 снежня 2024 года. Фота: John MacDougall/Pool Photo via AP
«У апошнія некалькі дзён я правёў дыскусіі са старшынямі парламенцкіх груп у нямецкім Бундэстагу, каб пераканацца, што больш няма ніякіх перспектыў стабільнага федэральнага ўрада парламенцкай большасці», — гаворыцца ў прэс-рэлізе, выдадзеным нямецкім прэзідэнтам.
Датэрміновыя выбары ў Германіі, папярэдне, пройдуць 23 лютага. Раней Бундэстаг выказаў канцлеру Олафу Шольцу вотум недаверу, ён будзе зноў балатавацца ад СДПГ. Кандыдатам ад апазіцыі ХДС/ХСС стане Фрыдрых Мерц.
Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»
Будучым канцлерам Германіі можа стаць мультымільянер. Што гэта будзе значыць для Еўропы?
Хто такая Аліса Вайдэль — кандыдатка на пасаду канцлера Германіі ад ультраправай «Альтэрнатывы»