З'явіліся яшчэ два «экстрэмісцкія фармаванні». Абодва — з рэгіёнаў

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» гэтым разам прызналі праекты «Гомель — Старый Аэродром — Чат» і «Свободный Жлобин» Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 19 і 16 снежня адпаведна, піша «Вясна».

20.12.2024 / 17:23

Паводле ведамства, дачыненне да ініцыятыў маюць Віялета Майшук і Кірыл Атаманчык.

У Telegram у праекта «Гомель — Старый Аэродром — Чат» 46 падпісантаў, у «Свободный Жлобин» — 401.

«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі інфармагенцтва «Позірк»

Улады пашырылі «экстрэмісцкае фармаванне» праекта «Зеркало». Такой фармулёўкі раней не было

Экстрэмісцкім фарміраваннем упершыню прызналі тэатральную трупу

Nashaniva.com