Грамадства33

Улады пашырылі «экстрэмісцкае фармаванне» праекта «Зеркало». Такой фармулёўкі раней не было

17 снежня ў пераліку «экстрэмісцкіх фармаванняў» на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўжо другі раз быў згаданы медыяпраект «Зеркало». Прычым з пазнакай, якая сустракаецца ў гэтым спісе ўпершыню: «Дапаўненне ў экстрэмісцкае фармаванне «Зеркало / Zerkalo.io», піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Фота: «Зеркало»

Паводле абвесткі на сайце, адпаведнае рашэнне «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фармаваннем і забароне ягонай дзейнасці» было прынятае МУС 17 снежня і ў гэты ж дзень уступіла ў законную сілу.

Згодна з гэтым рашэннем, у пераліку на сайце ведамства згадваюцца асобы, якія нібыта здзяйснялі «экстрэмісцкую дзейнасць» на некалькіх пляцоўках у тыктоку.

    Асобна згаданы лагатып — «у выглядзе фармалізаванай выявы белага голуба, які трымае галінку, на чырвоным фоне». Апісанне гэтага лагатыпа сустракаецца ў «экстрэмісцкім» пераліку МУС ужо другі раз.

    Упершыню медыяпраект «Зеркало» быў згаданы ў пераліку «экстрэмісцкіх фармаванняў» 12 чэрвеня 2023 года. Рашэнне пра гэта Міністэрствам унутраных справаў было прынята на тры дні раней — 9 чэрвеня.

    У ім не было згадак пра канкрэтных асобаў, але пералічваліся інтэрнэт-рэсурсы, афіляваныя з праектам: інтэрнэт-сайт, некалькі тэлеграм-каналаў, канал на відэасервісе YouTube, старонкі ў сацыяльных сетках «ВКонтакте», «Одноклассники», Facebook, Twitter, Instagram і нават аплікацыя для мабільных тэлефонаў.

    Яшчэ да таго, як медыяпраект трапіў у пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў», кантэнт сайта і сацыяльных сетак «Зеркала» быў прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Адбылося гэта яшчэ ў жніўні 2021 года.

    Каментары3

    • Кончаныя
      17.12.2024
      Белае - гэта чорнае, чорнае - гэта белае. І так гэты калгас жыве 30 гадоў...
    • лукашенку на Нары.
      17.12.2024
      Ох Придурки эти лукашисты.
    • Ганьба
      17.12.2024
      А лагатып у выгляд е ж*пы з вусамі ўжо ў спісе?

    Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

    Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

    Усе навіны →
    Усе навіны

    Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

    Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

    29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

    У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

    Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

    На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

    МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

    «Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

    У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

    больш чытаных навін
    больш лайканых навін

    Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

    Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

    Галоўнае
    Усе навіны →

    Заўвага:

     

     

     

     

    Закрыць Паведаміць