Адпаведнае рашэнне МУС прыняло 19 снежня.

Паводле ведамства, дачыненне да інфармагенцтва «Позірк» маюць Таццяна Каравянкова, Раман Кісляк, Пётра Рудкоўскі, Аляксандр Фрыдман і Аляксандр Класкоўскі.
Фактычна тут пералічаныя людзі, арыгінальныя матэрыялы аўтарства якіх з'яўляліся на сайце выдання, без залежнасці ад рэальнага ўваходжання іх у штат супрацоўнікаў.
«Позірк» — выданне, якое заснавалі ў эміграцыі журналісты, раней звязаныя са знішчаным уладамі незалежным інфармацыйным агенцтвам БелаПАН.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары