У Белавежскай пушчы дзеля рэдкай птушкі выкасяць больш за тысячу гектараў балота

Імклівае зніжэнне папуляцыі вяртлявай чаротаўкі, самай рэдкай пявучай птушкі ў Еўропе, назіраюць у Белавежскай пушчы. Гэта звязваюць з актыўным зарастаннем балота Дзікае хмызнякамі, якое паскорылася пасля засушлівага 2015 года, паведамляюць на сайце Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

24.12.2024 / 21:25

Вяртлявая чаротаўка на Дзікім балоце ў 2016 годзе

Каб не дапусціць знікнення вяртлявай чаротаўкі, якая лічыцца самым рэдкім відам пявучых птушак у Еўропе, тэрыторыю пачалі выкошваць. Ад зараснікаў ужо ачысцілі 47 гектараў з больш як 1000, якія неабходна прывесці ў парадак за 10 гадоў.

Тэрыторыя балота да кашэння

Работы можна выконваць з 1 верасня па 1 сакавіка. У астатні час дзейнічае забарона на любую гаспадарчую дзейнасць у перыяд гнездавання птушак.

Тэрыторыя балота пасля кашэння

Адзначаецца, што кашэнне балота — толькі адно з комплексу мерапрыемстваў па захаванні месцаў, дзе жыве вяртлявая чаротаўка. Яго выконваюць у рамках нядаўна распрацаванага «Плана дзеянняў па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні балота Дзікае» і Плана кіравання Белавежскай пушчай (2022—2031 гады).

У пойму Заходняй Бярэзіны перасялілі больш за 30 тарпанаў. У іх будзе важная задача

У Белавежскай пушчы паказалі, якія жывёлы трапляюць у ФОТАпастку

Вельмі дзіўны грыб вырас у Белавежскай пушчы

Падарожжа па вузкакалейцы, сафары, гранітныя скалы… Топ-8 незвычайных тураў па Беларусі на выхадныя

Nashaniva.com