Меркаваны біёграф Ілана Маска лічыць, што мільярдэр уяўляе небяспеку для ўсяго свету

Амерыканскі прафесар і аўтар некалькіх бестсэлераў Сэт Абрамсан, які называе сябе «біёграфам Ілана Маска», выказаў крайнюю занепакоенасць станам мільярдэра і заклікаў улады ЗША тэрмінова абясшкодзіць Маска да інаўгурацыі Трампа, «каб засцерагчы свет ад драматычных наступстваў».

08.01.2025 / 09:40

Ілан Маск. Фота: AP

Па словах вядомага ў ЗША прафесара з Гарварда Сэта Абрамсана, мільярдэр «з'язджае з глузду» і становіцца пагрозай як для ЗША, так і для ўсяго свету, перадае выданне Daily Beast.

Абрамсан кажа, што сачыў за паводзінамі Маска на працягу апошніх двух гадоў. І звяртае ўвагу, што мільярдэр сам прызнаваў наяўнасць псіхічных засмучэнняў, моцнага стрэсу і ўжыванне кетаміну. Па словах Абрамсана, уплыў Ілана Маска на Дональда Трампа выклікае засцярогі ў часткі атачэння новаабранага прэзідэнта ЗША.

Кажучы аб паводзінах Маска, Абрамсан выказвае занепакоенасць падтрымкай мільярдэрам ультраправых партый Еўропы, якая актывізавалася пасля перамогі Трампа на выбарах у ЗША.

У прыватнасці, Абрамсан звяртае ўвагу на цяперашнія паралельныя медыйныя кампаніі Маска супраць урадаў Германіі і Вялікабрытаніі, у якіх мільярдэр адкрыта сімпатызуе нямецкім ультраправым з «Альтэрнатывы для Германіі» і брытанскім ультраправым з «Reform UK». Абедзве партыі лічацца другімі па ўплыву ў сваіх краінах, выступаюць за жорсткую антыміграцыйную палітыку і за наладжванне адносінаў з Расіяй.

«Асабістыя праблемы Маска не выклікалі б столькі турботы, калі б яны не выносіліся на ўсеагульнае абмеркаванне. Мільярдэр мае каласальны ўплыў на эканоміку і палітыку ЗША, а таксама валодае актывамі ў большасці важных для планеты сфер». 

«У сувязі з гэтым заклікаю адміністрацыю прэзідэнта ЗША Джо Байдэна аператыўна прыняць меры, каб яшчэ да інаўгурацыі Дональда Трампа засцерагчы Штаты ад драматычных наступстваў праўлення Маска. Ураду варта разарваць з Маскам усе кантракты, спыніць стварэнне ягонага Дэпартамента па дасягненні дзяржэфектыўнасці (DOGE), а таксама пачаць федэральныя расследаванні супраць мільярдэра па справах аб пагрозе нацбяспецы», — рэзюмуе Сэт Абрамсан.

Пры гэтым амерыканскі прафесар, па ягоных словах, усведамляе, што нічога з вышэйпералічанага хутчэй за ўсё не адбудзецца.

48-гадовы амерыканскі прафесар Сэт Абрамсан, які называе сябе «біёграфам Ілана Маска». Фота: Wikimedia Commons

48-гадовы амерыканскі прафесар Сэт Абрамсан мае юрыдычную адукацыю Гарвардскага ўніверсітэта і з'яўляецца аўтарам некалькіх бестсэлераў (адзначаных выданнем The New York Times), якія былі прысвечаны расследаванням карупцыі першай адміністрацыі Дональда Трампа (2016-2020) і магчымых сувязяў Трампа з урадамі Расіі і Кітая.

Але пры гэтым у публічным доступе няма афіцыйнай інфармацыі аб тым (акрамя словаў самога Абрамсана), што прафесар з'яўляецца сапраўдным біёграфам мільярдэра Ілана Маска.

Шэф ChatGPT пра Маска: «Хам і хуліган, але і прадпрымальнік легендарны»

Маск і Рамасвамі расказалі, як будуць скарачаць выдаткі. Вось чаму гэта можа моцна паўплываць і на Беларусь

Ілан Маск мог весці сакрэтныя размовы з Уладзімірам Пуціным

«Дэакупацыя — гэта не абарона». Маск адключаў Starlink не толькі над Крымам, але і падчас контрнаступу Украіны на ўсходзе

Nashaniva.com