Свет1919

Маск і Рамасвамі расказалі, як будуць скарачаць выдаткі. Вось чаму гэта можа моцна паўплываць і на Беларусь

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў бізнэсоўцам Ілану Маску і Вівеку Рамасвамі ўзначаліць новы Дэпартамент эфектыўнасці ўрада. 20 лістапада яны ў праграмнай калонцы ў The Wall Street Journal расказалі, чым і як будзе займацца дэпартамент.

Ілан Маск. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

«Наша нацыя пабудаваная на базавай ідэі, што людзі, якіх мы выбіраем, кіруюць урадам. Цяпер Амерыка не функцыянуе так», — так пачынаецца артыкул.

А сённяшняя Амерыка функцыянуе, на думку аўтараў, так: нікім не абраныя бюракраты прадукуюць сціжму дырэктыў — дзясяткі тысяч штогод — без прамога ўдзелу людзей з выбарчым мандатам (напрыклад, прэзідэнт, кангрэсмены).

Памер сродкаў, якія, паводле ацэнак Маска і Рамасвамі, выдаткоўваюцца неапраўдана або без належнай санкцыі з боку Кангрэса, сапраўды ўражвае: 500 мільярдаў долараў штогод. Для параўнання: гадавы рэспубліканскі бюджэт Беларусі ў 2024 годзе складае няпоўныя 14 млрд долараў, прытым што насельніцтва Беларусі ўсяго ў 35 разоў меншае за амерыканскае.

«Мы скароцім выдаткі» — запэўніваюць Маск і Рамасвамі.

Дэпартамент, які ўзначаляць Маск і Рамасвамі, называецца Дэпартаментам урадавай эфектыўнасці. Англійская абрэвіятура назвы — DOGE (Department of Government Efficiency), міжволі напрошваецца асацыяцыя з dog (сабака) або doggie (сабачка), што ў нейкім сэнсе ілюструе яго місію: вынюхваць непатрэбныя дырэктывы, пасады і праекты і праганяць іх з урада.

Дэрэгуляцыя, скарачэнне персаналу і эканомія выдаткаў

DOGE абяцаюць засяродзіць на трох кірунках:

  • Адмена непатрэбных дырэктыў. Будзе адмененая частка федэральных дырэктыў — да прыкладу, тыя, якія былі ўведзеныя без выразнага дазволу Кангрэса. Гэты крок скіраваны на вызваленне прыватных асоб і прадпрыемстваў ад нарматыўнага цяжару і стымуляванне эканамічнага росту.
  • Менш дырэктыў — менш чыноўнікаў. DOGE мае намер скараціць федэральную працоўную сілу. Звольненым абяцаюць спрыянне ў пераходзе ў прыватны сектар, а частка будзе заахвочвацца да датэрміновага выхаду на пенсію на выгадных умовах.
  • Эканомія выдаткаў. Дэпартамент зоймецца скарачэннем выдаткаў і паляпшэннем працэсу закупак. Многія кантракты будуць перагледжаныя, абяцаюць таксама выявіць розныя формы марнатраўства і ўвесці механізмы прадухілення махлярства ў будучыні.

На думку аўтараў, дзеля ўсяго гэтага не патрабуюцца змены ў заканадаўстве. Больш за тое, гэта будуць рэформы, якія палягаюць у прывядзенні рэальнага стану рэчаў у адпаведнасць законам. 

Асабліва асноўнаму закону. «Нашай Палярнай зоркай для рэформаў будзе Канстытуцыя ЗША» — паэтычна заяўляюць аўтары.

Ёсць і дэдлайн

Місія DOGE разлічаная прыблізна на паўтара года. Уся работа па наладжванні эфектыўнасці працы ўрада павінна завяршыцца 4 ліпеня 2026 года. Гэта будзе своеасаблівы падарунак краіне да 250-годдзя незалежнасці — лічаць бізнэсоўцы-рэфарматары.

Да гэтага часу аўтары спадзяюцца мець такі эфектыўны ўрад, што DOGE больш не спатрэбіцца.

Пакуль цяжка сказаць, як такі курс на рэзкае скарачэнне дзяржаўных выдаткаў адаб’ецца на Беларусі. З аднаго боку, ад сілы ЗША залежыць устойлівасць сусветнага парадку — Амерыка яго стабілізуючы цэнтр, галоўная процівага Расіі і Кітаю. І здароўе амерыканскіх дзяржаўных фінансаў — зарука сілы дзяржавы. З другога боку, Беларусь была рэцыпіентам разнастайнай амерыканскай дапамогі. Амерыканцы дапамагалі ад чарнобыльскіх праграм да аграсядзіб, нават станаўленню ІТ-сектара беларускай эканомікі штуршок далі амерыканскія гранты.

Калі ЗША перастануць укладаць грошы ў развіццё іншых краін, гэта адаб’ецца і на Беларусі. А патэнцыйна менавіта сфера міжнароднай дапамогі можа падпасці пад скарачэнне першай.

Каментары19

  • -$
    21.11.2024
    бедны маск... куды заданаціць яму?
  • #
    21.11.2024
    И правильно сделают когда перестанут давать деньги.
    За 4 года сколько было вбухано на поддержку дем.силам? В итоге большинство разворовали, влияние упало до нуля, результата нет.
    Не будет денег - не будет и имитаторов от оппозиции
  • Peter
    21.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру3

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом адмяніў указ аб замарожванні федэральных грантаў

Ніякага 21 дня. Абвергнуты самы папулярны міф пра звычкі

Стаў вядомы памер мыта, якое Еўракамісія прапануе ўвесці на сельгаспрадукцыю і азотныя ўгнаенні з Беларусі і Расіі1

Навукоўцы далі яшчэ адно тлумачэнне загадкаваму выміранню неандэртальцаў8

«Рэкамендаваць краіну нікому дакладна не буду». Беларуска-палітэмігрантка паехала на адпачынак у Венесуэлу — і была затрыманая паліцыяй5

Малдова афіцыйна заявіла пра непрызнанне выбараў Лукашэнкі2

Адэсіт, які перажыў Халакост, параўнаў у Бундэстагу Гітлера і Пуціна1

Аператарам сотавай сувязі не дазволяць павышаць цэны на паслугі2

Кабінет хоча стварыць Фонд для беларусаў. Расказваем, каму ён будзе дапамагаць21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру3

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць