У Расіі актывіст прапанаваў увесці вакцыну ад каранавіруса крамлёўскаму Кашчэю. Яго абвінавацілі ў закліках да тэрарызму

Аляксей Пятроў напісаў каментар у інтэрнэце яшчэ ў жніўні 2020 года. Цяпер яму пагражае вялікі тэрмін.

08.01.2025 / 16:18

Аляксей Пятроў. Фота з ягонага інстаграма

Камчацкі актывіст Аляксей Пятроў абвінавачваецца ў публічных закліках да ўчынення тэрарыстычнай дзейнасці. Усяму віной даўні каментар, піша «Камчатская жизнь».

У жніўні 2020 года Пятроў у адной з сацсетак прапанаваў «увесці вакцыну ад каранавіруса крамлёўскаму Кашчэю ў надзеі, што яго забярэ вірус». У ФСБ правялі экспертызу і вырашылі, што гэта заклік да замаху на жыццё прэзідэнта Расіі.

Суд арыштаваў Пятрова да 6 сакавіка. Актывісту пагражае да 7 гадоў калоніі.

Аляксею Пятрову 52 гады. У Петрапаўлаўску-Камчацкім яго добра ведаюць як грамадскага актывіста ліберальных поглядаў, які супрацоўнічаў з шэрагам рэгіянальных палітыкаў.

Расійскага спевака Шарлота асудзілі на 5,5 гадоў калоніі

Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву

Расійскі дэпутат, якога судзяць за антываенныя заявы, у апошнім слове выступіў з пакаяннем перад украінцамі. Суддзя выскачыў з залы

Nashaniva.com