Свет44

Расійскі дэпутат, якога судзяць за антываенныя заявы, у апошнім слове выступіў з пакаяннем перад украінцамі. Суддзя выскачыў з залы

Падчас выступу былога муніцыпальнага дэпутата, якога абвінавачваюць у «апраўданні тэрарызму», суд перапыніў яго і абвясціў перапынак.

Фота: Медыязона

Пасля таго як суд пайшоў з пасяджэння, Аляксей Горынаў працягнуў чытаць апошняе слова, піша ягоная група падтрымкі, піша Медуза.

Вось невялікі ўрывак з гэтага тэксту: «Я належу да адыходзячага пакалення людзей, бацькі якіх удзельнічалі ў II Сусветнай вайне або перажылі яе з усімі нягодамі. Ужо сышло пакаленне, якое завяшчала нам усімі сіламі берагчы мір, як самае каштоўнае, што ёсць на зямлі для ўсіх яе жыхароў. А мы занядбалі яго запаветамі і абясцэнілі нашу памяць аб гэтых людзях і ахвярах той вайны.

Мая віна ў тым, што я, як грамадзянін сваёй краіны, дапусціў гэтую вайну, не змог яе спыніць. І прашу адзначыць гэта ў прысудзе. Але я хацеў бы, каб маю віну і адказнасць падзялілі са мной таксама і арганізатары, удзельнікі, прыхільнікі вайны, а таксама пераследнікі тых, хто выступае за мір.

Працягваю жыць з надзеяй, што так калі-небудзь і будзе. А пакуль прашу жыхароў Украіны і маіх суграмадзян, якія пацярпелі ад вайны, дараваць мне», — сказаў ён.

У выніку Аляксею Горынаву далі тры гады калоніі па артыкуле аб «апраўданні тэрарызму».

Па сукупнасці двух прысудаў канчатковы тэрмін зняволення складзе 5 гадоў строгага рэжыму. Раней Горынава ўжо асудзілі на 7 гадоў за фэйкі пра Узброеныя сілы Расіі.

Каментары4

  • 235688
    29.11.2024
    Беня, ты сам хоть нормальный?
  • Уважаю
    29.11.2024
    Мужественный и достойный поступок человека.
  • Владислав
    29.11.2024
    У задзеркаллі все навпаки

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»30

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»

Усе навіны →
Усе навіны

«Твой твар, калі ты зноў абагнала дыктатара». Найлепшыя твіты тыдня22

ГУР паведаміла пра падрыў расійскага вайскоўца, датычнага да ракетных удараў па Украіне1

У Магілёве адкрылі падземны пераход, які больш нагадвае міні-музей Пушкіна11

У Гомелі аўтамабіль пратараніў будынак

У твітары абмяркоўваюць, як саскуфіўся Коля Лукашэнка41

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй5

«Алкаголь будуць піць нешматлікія дэгенераты, дый тое ўпотай». Што пісалі пра 2025 год сто гадоў таму?7

У Рэчыцкім філіяле «Беларуснафты» новая хваля рэпрэсій2

Памерла самая пажылая жыхарка Зямлі — 116-гадовая японка Таміка Ітаока

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»30

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»

Галоўнае
Усе навіны →