Грамадства1212

Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву

«Аляксей, да чаго ж вы дакаціліся». — «Аляксандр, для мяне вы даўно прабілі дно».

Алексей Дзермант Александр Дюков Аляксей Дзермант Аляксандр Дзюкаў Alexey Dermont Alexander Dyukov
Аляксей Дзермант і Аляксандр Дзюкаў. Фота: скрын відэа BelarusOneTV / YouTube; Wikimedia Commons

Беларускі прапагандыст і галоўны рэдактар часопіса «Гісторыя і грамадазнаўства» Аляксей Дзермант у сваім тэлеграм-канале звярнуў увагу на вынікі конкурсу на вобраз, які будзе змешчаны на 1000-рублёвай купюры ў Расіі.

«Ганьбы вартае тое, што супраць аднаго з канкуруючых вобразаў — помніка Салавату Юлаеву [у сталіцы Башкартастана Уфе] — была сфабрыкаваная сапраўдная кампанія цкавання, якая разгарнулася ў СМІ, на інтэрнэт-сайтах і тэлеграм-каналах з боку так званых «рускіх нацыяналістаў». Не варты, маўляў, Салават красавацца на рускіх грошах», — напісаў Дзермант.

Праз некалькі дзён прапагандыст зрабіў перапост з канала вядомай грамадскай дзяячкі Башкартастана Рауфы Рахімавай, якая напісала:

«Гэтае цкаванне, арганізаванае так званымі «рускімі нацыяналістамі», агіднае. За нашага нацыянальнага героя заступіўся рускі пісьменнік Захар Прылепін і беларускі філосаф Аляксей Дзермант».

Гэта не засталося без увагі дырэктара фонду «Гістарычная памяць» Аляксандра Дзюкава, расійскага нацыяналістычнага гісторыка з каранямі ў лацінаамерыканскай Гаяне:

«Алексей, да чаго ж вы дакаціліся. Вас хваліць адкрытая антырасійская нацыяналістка, якая з'ехала з Расіі ў Турцыю, асуджаная за распаўсюджванне фэйкаў аб СВА, якая распаўсюджвае лжывыя выдумкі аб уладах Башкірыі».

На што ў сваім канале Дзермант адказаў:

«Аляксандр, поглядаў Рауфы Рахімавай наконт СВА не падзяляю, зрэшты, як і вашых у адносінах да Леніна і Салавата Юлаева. І для мяне вы даўно прабілі дно, робячы ў сябе рэпосты і папулярызуючы нацыста [блогера і публіцыста Рамана] Антонаўскага».

Пасля Дзермант напісаў, што ўдакладніў інфармацыю пра Рахімаву. «Дык вось, жыве і працуе яна ва Уфе, ні ў якую Турцыю не збягала, ніякіх нацыяналістычных, антырасійскіх выказванняў за ёй заўважана не было», — даводзіць прапагандыст і дадае, што насамрэч Рахімава «падтрымлівае СВА і займаецца валанцёрствам, дапамагаючы байцам з Башкірыі».

«Прыкра, што зараз даводзіцца правяраць кожнае слова некалі паважанага гісторыка Дзюкава на прадмет адкрытай хлусні», — піша Дзермант.

Дзюкаў не змаўчаў і таксама выступіў з абвінавачваннямі:

«Падумайце яшчэ раз, Аляксей, што адбылося, чаму вы апынуліся на адным баку з антырасійскай башкірскай нацыяналісткай, якая распаўсюджвае фэйкі пра СВА, і Прылепіным, які скажона адлюстроўвае Саюзную дзяржаву. Дзе вы павярнулі не туды? Хто спіхнуў вас на гэты шлях?»

У наступным допісе ён патлумачыў, чаму застаецца пры сваім меркаванні адносна Рахімавай. Праўда зусім не згадаў таго, што яна сапраўды ні ў якую Турцыю не з'ехала.

У сваю чаргу Дзерманту давялося тлумачыць, што выказванні Прылепіна ў 2020-м годзе аб русафобіі як частцы дзяржаўнай ідэалогіі Беларусі былі «эмацыйнай рэакцыяй на затрыманне ў той перыяд у Беларусі байцоў групы Вагнер» і што «потым з гэтай сітуацыяй разабраліся».

Свой допіс прапагандыст скончыў абвінавачваннем апанента: «У дачыненні да пазіцыі Дзюкава сёння выклікаюць вялікія пытанні яго антыленінізм і па сутнасці антысаветызм. З беларускага пункту гледжання падобныя погляды ідуць насуперак саюзнаму падыходу да гістарычнай памяці».

Праз некалькі гадзін Дзермант патлумачыў, чаму яму не падабаецца «кампанія па ачарненні» асобы Салавата Юлаева, які з'яўляецца нацыянальным героем башкірскага народу.

Прапагандыст адзначыў, што лічыць постаць Салавата Юлаева значнай не толькі для башкір, але і для рускіх. І нагадаў, што ў савецкі час Салават Юлаеў быў агульнасаюзнай фігурай. На яго погляд, «кампанія па ачарненні героя з боку рускіх нацыяналістаў можа прывесці да разбалансіроўкі міжнацыянальных адносін як у Расіі, так і ў цэлым у Саюзнай дзяржаве».

Каментары12

  • Улад
    21.12.2024
    А што Дзермант скажа пра расейскіх нацыяналістаў, якія жывуць у РБ і перапісваюць гісторыю Беларусі па маскоўскім шаблонам? Якія фабрыкуюць кампанію цкавання супраць беларускіх гістарычных дзеячоў?
  • Удакладненне
    21.12.2024
    Расейскі "нацыяналізм" - гэта зусім не нацыяналізм у класічным разуменні. На справе - гэта злачынны імперскі шавінізм, які мае на мэце не толькі прыніжаць іншыя народы, але і вынішчаць усе нацыі, да якіх могуць дацягнуцца Так што ўжывайце правільную тэрміналогію.
  • бабруйчанін
    21.12.2024
    Патрэбна разабрацца з " рэабілітацыей" абяленнем Мікалая другога крывавага і усей яго радні сямейкі.

Цяпер чытаюць

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»3

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»

Усе навіны →
Усе навіны

У Барселоне збіраюцца абкласці вялікімі зборамі круізных турыстаў

Беларуска не паверыла інтэрнэту і пацягнулася ў Крым33

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна2

Памёр былы міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў18

Украіна і Расія абмяняліся ваеннапалоннымі

Ксюша з СМА, за лёсам якой сачыла ўся краіна, атрымала выратавальны ўкол Zolgensma8

Статкевіч: Палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое самае, што палохаць вожыка голай задніцай15

МТС змяняе лагатып9

Навукоўцы змаглі прачытаць тэксты папірусаў, абвугленых падчас вывяржэння Везувія4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»3

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць