Рыжанкоў паляцеў на два дні ў М'янму

У тэлеграм-канале, звязаным з МЗС Беларусі, з'явілася паведамленне, што 8-9 студзеня ў М'янме знаходзіцца дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым. 

08.01.2025 / 22:50

Фота: t.me/belarusdiplomacy

Пра канкрэтныя мэты візіту пакуль нічога не паведамляецца, але гэты візіт укладаецца ў агульную тэндэнцыю апошняга часу, калі рэжым Лукашэнкі, будучы ізаляваным на заходнім кірунку, шукае эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва ў краінах Азіі і Афрыкі.

Пры гэтым у арбіту зацікаўленасцяў трапляюць і тыя краіны, супрацоўніцтва з якімі было таксічным нават для беларускага рэжыму, да таго ж з-за аддаленасці і незаможнасці краіны не абяцаючы асаблівых эканамічных дывідэндаў. 

Так, у ліпені мінулага года Рыжанкоў наведаў з візітам Паўночную Карэю, з якой усе папярэднія 30 гадоў кіравання Лукашэнкі ніякіх асаблівых кантактаў не было, нягледзячы на тое, што тамтэйшы рэжым трымаецца ля ўлады яшчэ больш, чым лукашэнкаўскі.

Сярод такіх ізгояў і М'янма ў Паўднёва-Усходняй Азіі, дзе ў 2021 годзе да ўлады пасля кароткага перапынку вярнулася вайсковая хунта.

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка віншаваў кіраўніцтва М'янмы з дзяржаўным святам і пры гэтай нагодзе запрасіў прэм'ер-міністра гэтай краіны, старшыню Дзяржаўнай адміністрацыйнай рады Мін Аун Хлайна ў Мінск, выказаўшы зацікаўленасць у «хуткай рэалізацыі значнага патэнцыялу супрацоўніцтва Беларусі і М'янмы ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай галінах, выяўленні новых магчымасцяў для збліжэння дзвюх краін».

«Еўропа адпачывае». Рыжанкоў пра ўражанні ад візіту ў КНДР

Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку КАРТЫ

Вызваленая беларуска расказала, як апынулася ў працоўным рабстве ў М'янме і што там рабіла

Канец хунты ўжо блізкі? Гэта пра М'янму, дзе сітуацыя нарэшце змяняецца

Nashaniva.com