Мінулагодні снежань у Беларусі быў незвычайна цёплым

Снежань 2024 года стаў адным з самых цёплых і сухіх за ўсю гісторыю назіранняў у Беларусі. Сярэдняя тэмпература месяца месцамі аказалася на 5,0°C вышэйшай за норму. У асобных рэгіёнах дзённыя тэмпературы даходзілі да +12°C, адзначае тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

15.01.2025 / 21:22

Фота ілюстрацыйнае

Ападкаў было ўдвая менш, чым звычайна, а на Брэстчыне месцамі іх зусім не было. У выніку і вясновае разводдзе можа быць кароткім ды нізкім, што дрэнна для каляводных і водных птушак і іншай біёты.

Вучоныя папярэджваюць: калі чалавецтва не знойдзе спосаб глабальна скараціць выкіды парніковых газаў, клімат будзе працягваць біць гістарычныя рэкорды і выклікаць усё больш экстрэмальных з'яў стыхіі і незвычайнага надвор'я. 

2024 год стаў самым цёплым у гісторыі Беларусі

У Гродзенскай вобласці заўважылі пералётных птушак

Расія страціла цэлы востраў у Арктыцы

Змяненне клімату ўдарыць і па здароўі беларусаў?

Nashaniva.com