Праваахоўнікі ўжылі слезацечны газ супраць прыхільнікаў еўраінтэграцыі на акцыі каля Кабінета міністраў у панядзелак у Кіеве.

Калона мітынгоўцаў, прыбыўшы з Еўрапейскай плошчы да будынка Кабінета міністраў, пачала блок-пікет.

Каля тысячы дэманстрантаў на чале з народнымі дэпутатамі з апазіцыйных фракцый трымаюць плакаты: «Юлі — волю», «Украіна — у Еўрасаюз». Мітынгоўцы выкрыкваюць: «Ганьба», «Урад Азарава ў адстаўку».

Будынак КМУ ачэплены супрацоўнікамі міліцыі і спецназа. У 09.55 (10:55 па Мінску) пад Кабінетам міністраў адбылася бойка.

Пры выездзе адной з урадавых машын з тэрыторыі дома Урада, мітынгоўцы спрабавалі спыніць яе. Спецназаўцы спрабавалі адціснуць натоўп, адбылася невялікая бойка, у якой дэманстранты сарвалі некалькі шлемаў.

У гэты момант «Беркут» спрабуе выцесніць людзей на праезную частку. Праваахоўнікі ўжылі супраць мітынгоўцаў слезацечны газ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?