Лёгка пасміхацца, калі маеш дом у Драздах і шафёра. Анатоль Тозік (злева) і Пятро Пракаповіч.

Лёгка пасміхацца, калі маеш дом у Драздах і шафёра. Анатоль Тозік (злева) і Пятро Пракаповіч.

Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік заклікаў беларусаў не рабіць «твар, страшнейшы за смерць» падчас чэмпіянату свету па хакеі — 2014 у Мінску.

«У нас менталітэт такі, калі робяць твар, страшнейшы за смерць. Чаго варта адно аднаму ўсміхнуцца? Але ў нас, калі ты ўсміхнуўся, узнікаюць зусім іншыя асацыяцыі», — перадае interfax.by словы чыноўніка. Якія менавіта гэта асацыяцыі, чыноўнік не ўдакладніў.

Акрамя таго, Тозiк адзначыў праблемы, з якімі могуць сутыкнуцца хакейныя заўзятары ў побыце падчас чэмпіянату.

Напрыклад, малую колькасць аўтапарковак.

Абурыла віцэ-прэм'ера і тое, што музеі рана заканчваюць працу: «Што гэта такое, калі музей працуе з 9 да 18? Мне што, з працы ў тры сыходзіць, каб трапіць туды? За тыдзень да пачатку чэмпіянату свету і яшчэ тыдзень пасля яго завяршэння яны павінныя працаваць кругласутачна!» Ён прапанаваў, каб падчас турніру пастаянна дзейнічала акцыя «Ноч музеяў», перамяшчаючыся з аднаго музея ў другі.

Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску пройдзе з 9 па 25 траўня ў «Мінск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?