spiegel.de
Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель атрымала траўмы, катаючыся на лыжах.
З-за гэтага канцлер была вымушаная адмяніць усе афіцыйныя сустрэчы і паездкі. Пра гэта паведамляе агенцтва Франс-Прэс са спасылкай на прадстаўніка Меркель.
Паводле прэс-сакратара ўрада Штэфана Зайберта, у Меркель моцны ўдар і пералом костак тазу.
За некалькі дзён да Новага года сур'ёзныя траўмы, катаючыся на горных лыжах, атрымаў аўтагоншчык Міхаэль Шумахер. Ён быў шпіталізаваны з чэрапна-мазгавой траўмай. Зараз Шумахер знаходзіцца ў стане комы ў адным з шпіталяў Грэнобля.
0
0
0
0
0
0