Стары памешчык Руданаў з Рэчыцкага павета будуе ў вёсцы Асарэвічы вялікую мураваную бальніцу, а пры ёй амбулаторыю і кватэры для дактароў. Бальніца абыдзецца яму каля 100 000 рублёў. Выбудаваўшы бальніцу, Руданаў падорыць яе земству.

«НН». №24. 1914.

Віталь Тарас: Для сучаснікаў важна зразумець, што Быкаў не належыць нікому персанальна. Ні прэзідэнту, ні партыям, ні былым сябрам, ні нават сваякам і крэўным. Ён належыць усім беларусам — у тым ліку тым, хто пра яго ніколі не чуў ці нават яшчэ не нарадзіўся. Ён належыць родным Бычкам, Мінску, Беларусі, належыць таксама Празе. Быкаў належыць чалавецтву.

«НН». №23. 2004.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0