2 жніўня была апублікаваная чарговая рэдакцыя сусветнага вебаметрычнага рэйтынгу ўніверсітэтаў Webometrics Ranking of World Universities. Пры складанні індэкса былі прааналізаваныя 22 000 вышэйшых навучальных устаноў з 30 000 існуючых ВНУ.

Традыцыйна першыя месцы рэйтынгу занялі Гарвардскі ўніверсітэт, Масачусецкі тэхналагічны інстытут і Стэнфардскі універсітэт.

У першую тысячу найлепшых ВНУ свету трапіў толькі адзін беларускі універсітэт - БДУ заняў 673 месца.

Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт (БНТУ) размясціўся на 1937 месцы, а БДУІР - на 3127 месцы.

У спіс таксама трапілі два медыцынскія вышэйшыя навучальныя ўстановы - на 3296 месцы апынуўся Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт (БДМУ), а на 4578 - Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (БелМАПА).

* * *

Рэйтынг Webometrics Ranking of World Universities адзінаццаць гадоў складаецца іспанскай даследчай лабараторыяй Laboratorio de Internet і абнаўляецца два разы на год: у студзені і ліпені.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы ранжыруюцца па чатырох паказчыках, якія характарызуюць узровень навуковых публікацый і прысутнасць універсітэтаў у інтэрнэце: «ўплыў», «прысутнасць», «адкрытасць» і «якасць».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?